Войшымунд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Войшымунд, Вайшыму́нд, Вайсмонт — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Thumb
«Woyszymundus I Christianus…». Невядомы мастак, 1733—1737 гг.

Вісімунд (Wisemund[1]) і Васмунд або Васмунт (Wasmundus[2], Wassmundt[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[5] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[6][7] (пазьнейшай -вайс-[8]), а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10]. Такім парадкам, імя Вайшымонт азначае «гарлівы паляўнічы»[11].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[12] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jakub Woysmontowicz (1602—1615 гады)[14]; Woyszymundus I Christianus, Nicolaus I Radziwiłł Filius Woyszymundi[15] (1733—1737 гады); syn Woyszymunda… Woyszymund I. Krystyan… żona Wojszymunda (1 лютага 1834 году)[16].

Remove ads

Носьбіты

Вэйсманты (Wejsmont) — шляхецкі род з Гальшанаў[17].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Вейсмонт у летувізаванай форме[18].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads