Ясоўд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ясоўд (Яселд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Асолд або Асолт (Asold, Asolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Адпаведнасьць імя Ясолда германскаму імю Oswald (Osold) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5][6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Томко Матеевичъ зъ Яселдовичовъ (1567 год)[7]; за Ясолдою («О плюндрованю руского панства от литвы»)[8].
Remove ads
Носьбіты
- Кацярына Мацееўна Грыгаровіч Ясоўдаўна, Пётар і Ян Мацеевічы Ясаўдовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1595 годзе[9]
Назву Ясельда (Ясольда) мае рака на гістарычных Берасьцейшчыне і Піншчыне, прыток Прыпяці.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads