From Wikipedia, the free encyclopedia
Маладэчанская вобласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР у 1944—1960 гадах. Узьнікла 20 верасьня 1944 году, калі ў Маладэчанскую была перайменаваная Вялейская вобласьць, а цэнтар вобласьці перанесены ў Маладэчна. Скасаваная 20 студзеня 1960 году, раёны перададзеныя ў Віцебскую (9 раёнаў), Гарадзенскую (4 раёны) і Менскую (7 раёнаў) вобласьці[2].
Маладэчанская вобласьць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | вобласьць у складзе саюзных рэспублік СССР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Маладэчна |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 |
Дата скасаваньня | 20 студзеня 1960 |
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 158 м[1] |
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
20 верасьня 1944 году ўключала наступныя раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Ільлянскі (скасаваны ў 1957), Іўеўскі, Крывіцкі, Куранецкі (у 1946 годзе перайменаваны ў Вялейскі), Маладэчанскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Радашковіцкі, Смаргонскі, Сьвірскі (ліквідаваны ў 1959), Юрацішкаўскі[2].
У 1954 годзе далучаныя Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі (ліквідаваны ў 1959), Докшыцкі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Шаркоўшчынскі раёны ліквідаванай Полацкай вобласьці, Івянецкі раён ліквідаванай Баранавіцкай вобласьці, Іўеўскі раён перададзены Гарадзенскай вобласьці[2].
Дзейнічала з 1949 па 1951 гг. грамада Саюз супольнай справы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.