Узрост сексуальнай згоды — у крымінальным праве ўзрост, пачынаючы з якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на секс з іншай асобай. У большасці выпадкаў, дарослы нясе прававую адказнасць, калі ён уступае ў палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула гэтага ўзросту.

Thumb
Узрост згоды ў розных краінах

Пакаранні за гэта правапарушэнне вар'іруюцца ў залежнасці ад заканадаўства, узросту старэйшага ўдзельніка і розніцы паміж партнёрамі. У заканадаўствах некаторых краін таксама маецца паняцце ўзросту сексуальнай згоды ў сітуацыях, калі дарослы знаходзіцца ва ўладнай у дачыненні да малодшага пазіцыі (настаўнікі, урачы, трэнеры, працаўнікі праваахоўных органаў, члены сям'і).

Узрост сексуальнай згоды не варта блытаць з узростам паўналецця ці ўзростам, пачынаючы з якога чалавек можа ўзяць шлюб (шлюбным узростам). Тэрмін спакушэнне непаўналетніх азначае спакушэнне асоб, які не дасягнулі менавіта ўзросту згоды, а не ўзросту паўналецця (разумеючы пад узростам паўналецця ўзрост атрымання грамадзянінам чарговай часткі ці ўсёй поўнасці грамадзянскіх правоў і абавязкаў).

Узрост сексуальнай згоды можа значна адрознівацца ў залежнасці ад заканадаўства, хоць у большасці краін ён знаходзіцца паміж 14 і 16 гадамі. Тым не менш узрост сексуальнай згоды можа як адсутнічаць зусім, так і дасягаць 20 гадоў. Пэўная лічба можа вызначацца тыпам сексуальнага акту і палоў партнёраў.

Узрост сексуальнай згоды ў розных краінах

Гэта табліца прадстаўлена толькі для параўнання «нормаў» у розных краінах і не можа лічыцца канчатковай.

Больш інфармацыі не ўсталяваны ...
не ўсталяваны 9 12 13 14 15 16 17 18 20

Катар[1]
Саудаўская Аравія[2]

Емен[3]

Ангола[4]
Мексіка[5]
Філіпіны[6]

Аргенціна
Буркіна-Фасо[7]
Іспанія[8]
Паўднёвая Карэя[9]
Японія[10]

Аўстрыя
Албанія
Балгарыя
Балівія[11]
Боснія і Герцагавіна
Бразілія
Ватыкан[12]
Венгрыя
Германія
Італія
Кітай
Калумбія[13]
Ліхтэнштэйн
Мадагаскар
Парагвай
Перу
Партугалія
Сербія
Сьера-Леонэ
Тога
Фарэрскія астравы
Харватыя
Чарнагорыя
Чылі
Эквадор
Эстонія

Габон
Гвадэлупа
Гвінея
Грэцыя
Данія
Ісландыя
Коста-Рыка
Кот-д’Івуар
Марока
Марцініка
Маўрыкій
Манака
Новая Каледонія
Паўночная Македонія
Польшча
Пуэрта-Рыка
Румынія
Славакія
Славенія
Танзанія
Тайланд
Уругвай
Францыя[14]
Чэхія
Швецыя
Эфіопія

Азербайджан
Арменія
Аўстралія[15]
Алжыр
Андора
Антыгуа
Багамскія астравы
Барбадас
Беліз
Беларусь
Бельгія
Бермудскія астравы
Батсвана[16]
Вялікабрытанія[17]
Венесуэла
Гаяна
Ганконг[18]
Гуам
Зімбабвэ
Ізраіль[19]
Індыя
Іарданія
Казахстан
Камбоджа
Канада[20]
Кенія
Куба
Літва[21]
Латвія
Ліберыя
Люксембург
Малайзія
Малі
Малдова
Нідэрланды
Новая Зеландыя
Нарвегія
Новая Гвінея
Расія[14]
Сальвадор
Сенегал[22]
Сінгапур
Сурынам
Таджыкістан
Тайвань
Тонга
Трынідад і Табага
Узбекістан
Украіна[23]
Фіджы
Фінляндыя
Швейцарыя
Шры-Ланка
ПАР
Ямайка

Грэнада
Інданезія
Ірландыя
Кіпр

Вануату
В’етнам
Гаіці
Гватэмала
Дамініканская рэспубліка
Егіпет
Ірак
Мальта
Намібія
Непал
Нігерыя[24]
Аман[25]
Пакістан
Руанда
Свазіленд
Танзанія
Турцыя
Уганда
Эрытрэя

Туніс

Закрыць

Гл. таксама

Зноскі

  1. Пазашлюбны секс у Катары забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
  2. Пазашлюбны секс у Саудаўскай Аравіі забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
  3. Пазашлюбны секс у Емене забаронены. У мінулым, узрост згоды быў усталяваны ў 15 гадоў. У 1999 годзе гэты закон быў адменены, і ўзростам згоды стаў лічыцца «надыход сталасці», што кансерватары інтэрпрэтавалі як 9-гадовы ўзрост.
  4. Секс з дзецьмі да 12 лічыцца згвалтаваннем; секс з падлеткамі ад 12 да 17 гадоў можа быць палічаны сексуальным гвалтам Архівавана 25 мая 2013..
  5. У некаторых штатах павышаны да 13-14 гадоў ці да дасягнення палавой сталасці.
  6. Толькі для бясплатнага секса. Калі ж партнёр прапануе любую ўзнагароду, сексуальны кантакт дазваляецца з 18 гадоў; гэта выводзіць дзіцячую прастытуцыю па-за рамкі закона. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
  7. Паводле артыкула 181(2) іспанскага КК. Аднак калі згода на секс была атрымана зманам, артыкул 181(3) павялічвае ўзрост згоды да 16 гадоў.
  8. У некаторых прэфектурах узрост згоды павялічаны да 18 гадоў мясцовым заканадаўствам. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
  9. 16 для юнакоў, 14 для дзяўчын
  10. Свайго крымінальнага заканадаўства ў Ватыкане няма, у гэтай краіне дзейнічае італьянскае крымінальнае заканадаўства, за выключэннем тых выпадкаў, калі італьянскія законы супярэчаць папскім булам. Раней усе змены італьянскага крымінальнага заканадаўства аўтаматычна распаўсюджваліся і на Ватыкан, з 1 студзеня 2009 года гэта не так. Такім чынам, узрост згоды ў Ватыкане супадае з італьянскім на 1 студзеня 2009, і складае 14 гадоў.
  11. Артыкул 208 КК Калумбіі — «Abusive 'carnal access' of minors under 14 — He who has carnal access with a person under 14 years old, will be placed in prison for 4 (four) to 8 (eight) years.»
  12. Адказнасць партнёра за парушэнне ўзросту сексуальнай згоды настае з 18 гадоў.
  13. 14 для юнакоў, 16 для дзяўчын
  14. Узрост згоды складае 18 гадоў у выпадку адносін з асобай, якая мае ўплыў і ўладу ў дачыненні да непаўналетняга (апякун, настаўнік, і т.п.)
  15. 18 для юнакоў, 16 для дзяўчын
  16. Калі розніца ва ўзросце менш 2 гадоў, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 14.
  17. Калі розніца ва ўзросце меншая за 5 гадоў, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 14. Калі розніца ва ўзросце меншая за 2 гады, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 12. Узрост сексуальнай згоды для анальнага секса — 18, незалежна ад розніцы ва ўзросце.
  18. Усталявана адказнасць толькі за палавыя адносіны з асобай, якая не дасягнула палавой сталасці, аднак таксама ўсталявана адказнасць за распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнулага ўзросту 16 гадоў, гл. КК Украіны.
  19. «The minimum age of consensual sex is 18.» — 2009 Human Rights Report: Nigeria
  20. Пазашлюбны секс у Амане забаронены. Мінімальны ўзрост для шлюбу ў Амане — 18 гадоў.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.