From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Мікалаевіч Мале́віч (нар. 30 мая 1937, Мінск, БССР — 27 жніўня 2003, Мінск) — беларускі архітэктар.
Юрый Мікалаевіч Малевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 2003 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Мікалай Андрэевіч Малевіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сын беларускага графіка Мікалая Малевіча.
Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у 1961—1973 гадах галоўным архітэктарам праектаў у Барысаўскім філіяле Мінскага аблпраекта, Тульскграмадзянпраекце[1], з 1976 года намеснік генеральнага дырэктара інстытута «Белбыттэхпраект» навукова-вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка», з 1987 — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні інстытута «Мінскграмадзянпраект», з 1996 года ў камітэце па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Мінскага аблвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1972 года. Жыў у Мінску[1]. Памёр ад хваробы сэрца ў 2003 годзе. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Меў дачку Марыну Малевіч, у шлюбе Груша.
Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудова мікрараёнаў гарадоў Барысава (1967), Слуцка (1972), Чэрвеня (1963), Смалявіч, Крупак Мінскай вобласці і інш. (1962—1972), праекты цэнтральных плошчаў у Барысаве (1963, у суаўтарстве) і Беразіне Мінскай вобласці (1967), цэнтра курортнага пасёлка Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (1970); бібліятэка (1964), спартыўны корпус з плавальным басейнам, ЗАГС (1970), 9-павярховы жылы дом у Барысаве (1964—1968); кінатэатр «Рагнеда» ў Заслаўі Мінскай вобласці (1988); бальніца з паліклінікай у г.п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); крытыя корты ў комплексе «Дразды» каля Мінска (1995) і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у суаўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах. Узнагароджаны медалямі, у т.л. сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1982)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.