Вайсковыя могілкі (Мінск)

могілкі ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia

Вайсковыя могілкі (Мінск)map
Remove ads

Вайско́выя мо́гілкі — могілкі ў Мінску, з’яўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых некропаляў у межах горада. На могілках пахаваная вялікая колькасць вядомых асоб. Размешчаныя ў Савецкім раёне горада, вуліца Казлова, 11.

Хуткія факты Вайсковыя могілкі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Вайсковыя пахаванні
Thumb
Вайсковыя пахаванні

Гісторыя вайсковых могілак у Мінску пачынаецца ў 1840-х гадах — першы аб’ект такога тыпу месціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. У канцы стагоддзя некропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войск[1]. Урачыстае асвячэнне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 года, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павел Багдановіч. Была распачата праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэннем было ўзвядзенне каменнага праваслаўнага храма, прысвечанага ахвярам расійска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы — пліты з выбітымі імёнамі 118 вайсковаслужбоўцаў Каломенскага палка і артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне[2].

У 1917 годзе могілкі перайшлі ў кіраванне дзяржавы і сёння з’яўляюцца ўласнасцю горада. Цяпер яны не з’яўляюцца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для ўсіх веравызнанняў[1].

У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя вайсковых пахаванняў на могілках (арх. Ганна Аксёнава)[3]. У 2018 годзе пачалося добраўпарадкаванне могілак. Спецкамбінат КБА дэмантаваў частку агароджаў і помнікаў, многія з якіх замянілі на стандартныя падгалоўнікі[4]. У «Мінскпраекце» распрацоўваецца праект рэканструкцыі могілак (арх. Ганна Аксёнава), які, імаверна, будзе прадугледжваць аднаўленне гістарычнай брамы, замену агароджы, новыя дарожкі, асвятленне, дэмантаж труб цеплатрасы[4].

Remove ads

Сярод пахаваных на могілках

Thumb
Магіла Усевалада Ігнатоўскага

Таксама на могілках пахаваны ахвяры выбуху ў Менскім тэатры 22 ліпеня 1943 года, станам на 2020 год з іх пазначана толькі магіла Леаніда Слаўніна.

На могілках месцяцца брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, загінулых у баях за Мінск у ліпені 1944 года.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads