Гаўрыла Станіслававіч Здановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч (10 красавіка 1900 года, в. Крывошын, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь — 6 ліпеня 1984 года, Варонеж) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Гаўрыла Станіслававіч Здановіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Пачатковая біяграфія

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Крывошын цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і.

Асірацеўшы, выхоўваўся ў дзіцячым прытулку ў вёсцы Салоніца ў Палтаўскай вобласці, дзе скончыў 6-ы клас пачатковай школы, атрымаў адукацыю шаўца і пачаў працаваць чаляднікам.

Ваенная служба

Грамадзянская вайна

У 1919 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА.

Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў пад Пулкавым і Дзецкім Сялом супраць войскаў пад камандаваннем генерала Юдзеніча, якія надыходзілі на Петраград.

У 1921 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

Міжваенны час

У 1920 годзе скончыў камандныя курсы пры штабе 14-й арміі ў Крэмнеьчуке, у 1931 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1933 годзе — Акадэмічныя курсы ўдасканалення тэхнічнага складу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА  (руск.).

З 1931 года служыў на пасадах начальніка штаба палка, дывізіі.

Вялікая Айчынная і савецка-японская вайны

З чэрвеня 1941 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У пачатковы перыяд вайны Здановіч разам з дывізіяй трапіў у акружэнне, з якога выйшаў з баямі пад Пыратынам (Палтаўская вобласць).

У верасні 1942 года палкоўнік Гаўрыла Станіслававіч Здановіч быў прызначаны на пасаду камандзіра 203-й стралковай дывізіі  (руск.), якая ў складзе Паўднёва-Заходняга фронту ў лютым 1943 года ў ходзе Варашылаўградскай аперацыі  (руск.) вызваляла горада Краснадон, Свярдлоўск  (руск.) і Ровенькі  (руск.), а ў кастрычніку таго ж года ў ходзе Запарожскай аперацыі  (руск.) вызваліла горад Запарожжа, за што загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна дывізія атрымала ганаровае найменне «Запарожская».

З лютага па красавік 1944 года 203-я Запарожская стралковая дывізія (66-й стралковы корпус, 3-й Украінскі фронт) пад камандаваннем генерал-маёра Здановіча прымала ўдзел у Нікапольска-Крыварожскай  (руск.) і Адэскай аперацыях  (руск.), у ходзе якіх былі вызваленыя Нікапаль, Мікалаеў і Адэса.

15 мая 1944 года ў баях за Днястроўскі плацдарм Г. С. Здановіч быў паранены.

13 красавіка 1945 года ў ходзе Браціслаўска-Брноўскай аперацыі  (руск.) дывізія пад камандаваннем Здановіча у складзе 49-га стралковага корпуса  (руск.) (53-я армія  (руск.), 2-і Украінскі фронт) вызваліла славацкі горад Гадонін  (руск.).

З заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр Гаўрыла Станіслававіч Здановіч прымаў удзел у савецка-японскай вайне, падчас якой умела кіраваў баявымі дзеяннямі частак 203-й Запарожскай стралковай дывізіі (53-я армія, Забайкальскі фронт).

У жніўні 1945 года дывізія здзейсніла 1500-кіламетровы марш праз стэпе, пераадолела горы Вялікага Хінгана  (руск.), фарсіравала раку Ляохэ  (руск.), выйшаўшы ў раён горада Фусінь  (руск.) (КНР).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з японскімі мілітарыстамі генерал-маёру Гаўрыле Станіслававічу Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4772).

Пасляваенная кар’ера

З заканчэннем вайны Здановіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі.

Быў начальнікам курса Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, затым — старшынёй Тамбоўскага абласнога камітэта Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі (ДТСАРМ, з жніўня 1951 года — ДТСААФ).

Абіраўся дэпутатам Тамбоўскага абласнога Савета ад Кірсанаўскага раёна  (руск.).

У 1955 годзе генерал-маёр Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч выйшаў у запас, пасля чаго жыў у Варонежы. Памёр 6 ліпеня 1984 года. Пахаваны на Паўднёва-Заходніх могілках у Варонежы.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

Імя Героя прысвоена Крывошынскай сярэдняй школе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (Беларусь).

Зноскі

  1. Наградной лист. Подзвіг народа. Праверана 1 сакавіка 2014.

Творы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads