Клецк

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Клецкmap
Remove ads

Клецк[3] (трансліт.: Klieck), сустракаецца мясцовае маўленне Кле́цак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клецкага раёна, на рацэ Лані. Размешчаны за 140 км на паўднёвы захад ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі АсіповічыБаранавічы. Аўтадарогамі злучаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам. Насельніцтва 11 348 чалавек (2017)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Клецк» утварыўся ад асновы клець, або старога дыялектнага слова «клеч»[5] — бярозавы параснік[6].

Ранейшыя назвы горада ў гістарычных крыніцах: Клѣчьск[7], Клеческ, Клическ[8]. З увагі на тое, што тапонімы такога тыпу (з утваральнікам -ск-) утвораны ад рэк, можа паходзіць ад назвы рэчкі, на сутоках якой з Ланню горад і ўзнік.

Thumb
Клецк на сутоку ракі Лань і яе прытоку. Карта 1866 г.
Remove ads

Гісторыя

Археалагічная гісторыя мясцін пачынаецца ў IV—V стст., калі на беразе Лані існавала неўмацаванае балцкае паселішча культуры штрыхаванай керамікі. У 2-й палове Х ст. на месцы горада было неўмацаванае паселішча дрыгавічоў. Паселішча, паводле археалагічных раскопак, на месцы сучаснага Клецка існавала і ў сярэдзіне XI ст.

Упершыню Клецк згадваецца пад 1127 годам як сталіца ўдзельнага княства[9], калі князь Вячаслаў Яраславіч «ис Клечьска» браў удзел у паходзе кіеўскіх князёў на Полацкую зямлю.

Пазнейшае беларуска-літоўскае летапісанне (XVI-XVII ст.) распавядае пра спаленне Клецка татарамі, але пра гэта і час падзей няма верагодных звестак.

У XIV ст. Клецкае княства далучана да Вялікага Княства Літоўскага[10]. Пад 1398 годам згадваецца Ямант Тулунтавіч — клецкі намеснік вялікага князя Вітаўта. У 1401 годзе Вітаўт перадаў горад свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, у 1404 — князю Раману Фёдаравічу. У 1433 годзе пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разбілі прыхільнікаў Свідрыгайлы Альгердавіча. Пазней вялікі князь Казімір даў горад і княства маскоўскаму ўцекачу князю Івану Васілевічу Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.

У 1503 годзе Клецк спалілі крымскія татары. У 1506 годзе на Вялікае Княства Літоўскае напалі больш за трыццаць тысяч крымскіх татараў на чале з Махмат-Гірэям, Біціс-Гірэям і Бурнаш-салтанам. Сабранае вялікім князем Аляксандрам войска на чале з Міхаілам Глінскім 5 жніўня 1506 года разбіла войска крымскіх царэвічаў на Лані, большасць татараў загінула, многіх узялі ў палон і іх нашчадкі жылі ў Клецку пазней.

Вялікі князь Аляксандр выдаў Клецку прывілей на адзін рэгулярны кірмаш. У 15221556 гадах горад знаходзіўся ў валоданнях вялікай княгіні Боны Сфорца.

У 1550 Андрэй Маствілоўскі фундаваў у Клецку Фарны касцёл (Траецкі касцёл)[11]. У 1552 годзе ў горадзе было сто трыццаць сем двароў, чатыры царквы, манастыр, касцёл. У 1553 пачаў дзейнічаць адзін з першых на Беларусі кальвінскіх збораў, дзе ў 15601563 служыў прапаведнікам Сымон Будны. У 1559 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў гораду прывілей на два рэгулярныя кірмашы. У 1586 г. утварылася Клецкая ардынацыя Радзівілаў. У 1626 у горадзе было 448 двароў, пад 1641 годам згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.

27 жніўня 1652 кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў Клецку Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог»[12]. У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецк. Насельніцтва горада скарацілася ўдвая[13]. У 1683 г. маршалак вялікі Станіслаў Казімір Радзівіл заснаваў дамініканскі кляштар. У гэты час у горадзе было 217 двароў, дзейнічалі драўляныя ўніяцкія цэрквы Ушэсця і Уваскрэсенская, працавалі тры рамесныя цэхі.

Падчас Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 шведскі аддзел разбіў пад Клецкам расійскае войска. Кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны паўторна надаў гораду прывілей на два рэгулярныя кірмашы. У 1713 годзе ў горадзе было сто пяцьдзясят два двары.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Клецк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Случарэцкага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое зрабілася вядомым у рэгіёне цэнтрам гандлю. У 1796 у Клецку збудавалі харальную сінагогу. 20 красавіка (3 мая) 1917 гараджане ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая[14].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Клецк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Нясвіжскім павеце. Цягам 19241931 у Клецку працавала беларуская гімназія. У 1924—1939 гадах у горадзе дзейнічалі польскія памежныя падраздзяленні: батальён Корпуса аховы памежжа «Клецк», артылерыйская батарэя КАП «Клецк» і кавалерыйскі эскадрон «Клецк».

Увосень 1939 года Клецк увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Вялікую айчынную вайну з 26 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, 6 кастрычніка 1941 нацысты расстралялі каля чатырох тысяч яўрэяў. У 1953 савецкія ўлады злачынна ўзарвалі Фарны касцёл.

У 1987 годзе да горада далучаны пасёлак Перамаганосны[15].

29 лістапада 1999 адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба Клецка[16]. 11 лістапада 2008 з ініцыятывы мясцовага святара Маскоўскага патрыярхату на помнік архітэктуры XVII ст., колішні касцёл дамініканцаў, паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што з’яўляецца грубым парушэннем дзейнага заканадаўства[17]. Нягледзячы на звароты грамадскасці ў пракуратуру[18], неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. 25 снежня 2008 у Клецку адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла Найсвяцейшае Тройцы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVI стагоддзе: 1552 — 0,7 тыс. чал.[13]
  • XVII стагоддзе: 1626 — 2,0 тыс. чал.[13]; 1683 — 1,1 тыс. чал.[13]
  • XVIII стагоддзе: 1713 — 0,6 тыс. чал.[13]
  • XIX стагоддзе: 1897 — 4,7 тыс. чал.
  • XX стагоддзе: 1939 — 7,9 тыс. чал.; 1959 — 4,1 тыс. чал.[10]; 1970 — 5,7 тыс. чал.; 1991 — 11 тыс. чал.[19]; 1997 — 11 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 — 10,4 тыс. чал.[20]; 2007 — 10,1 тыс. чал.; 2008 — 10,1 тыс. чал.; 2009 — 10 761 чал. (перапіс)[21]; 2015 — 11 237 чал.[22]; 2016 — 11 317 чал.[23]; 2017 — 11 348 чал.[4]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (малочнай, масласыраробнай, кансервавай, камбікормавай), дрэваапрацоўчай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Клецк».

Культура

Thumb
Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей
Thumb
Раённы цэнтр культуры

Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Адукацыя

У Клецку працуюць 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы і селькагаспадарчы прафесійны ліцэй.

Славутасці

Страчаная спадчына

Remove ads

Вядомыя асобы

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads