Мікалай Мікалаевіч Зянько

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Зянько (нар. 11 сакавіка 1989, Орша) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Мікалай Зянько, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, аддаваўся ў арэнды. У 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Мінска», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[4], але пры гэтым страціў месца ў асноўным складзе і звычайна толькі з’яўляўся на замену. У ліпені 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, але пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. У складзе слуцкага клуба спачатку быў асноўным нападнікам, але потым перамясціўся на пазіцыю атакуючага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[6]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, і ў студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[7].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[8]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў Мікашэвічы, а ў жніўні падпісаў кантракт з малдаўскім клубам «Мілсамі»[9].

У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі»[10]. Замацавацца ў асноўным складзе, аднак, не здолеў, згуляўшы ўсяго ў пяці матчах, гуляў таксама за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Зянько пакінуў мазырскі клуб[11].

У лютым 2018 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», а пазней далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»), забіў гол і быў прызнаны найлепшым іграком сустрэчы[12].

У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі»[13], дзе пераважна зрэдку выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў клуб.

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але ў выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[14]. Быў асноўным нападнікам лідчан, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мінскімі «Крумкачамі» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[15]. У складзе камандзе звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў «Крумкачы»[16] і перайшоў у «Смаргонь»[17], дзе замацаваўся ў стартавым складзе, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе быў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечнам», а пазней далучыўся да «Ліды» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[18]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў «Оршу»[19]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.

У ліпені 2023 года далучыўся да мінскага «Трактара»[20], дзе гуляў да канца сезона.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, згуляў адзін матч у алімпійскай зборнай.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[21].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads