Рэчыцкая воласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Рэчыцкая воласць, Рэчыцкае староства — буйны дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у XV—XVIII стст. Цэнтр — г. Рэчыца.
Першапачаткова ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У канцы XIV ст. вялікі князь літоўскі Вітаўт падараваў Віленскаму каталіцкаму біскупству маёнтак Стрэшын, а віленскаму намесніку В. Манівіду — маёнтак Горваль, вылучыўшы іх, верагодна, са складу Рэчыцкай воласці. У 1420-я — пачатку 1430-х гг. Рэчыцкая воласць разам з Чарнігавам належала князю Свідрыгайлу Альгердавічу, у пачатку 1440-х гг. была пад кантролем вялікага князя літоўскага Казіміра, які аддаў з яе складу маёнтак Дамыслін князю Б. Глінскаму. У 1418 годзе на пасаду рэчыцкага намесніка прызначаны баярын Квач. У 1499 годзе ўладальнік сумежнай Гомельскай воласці князь С. І. Мажайскі перайшоў на бок Масквы, часова захапіўшы і сёлы Рэчыцкай воласці за Дняпром: Борхаў, Гіраў, Чобатавічы і інш.
На пасадзе рэчыцкіх намеснікаў вядомыя: М. Халецкі (1511), С. Полазавіч (1522—1527), князь А. В. Вішнявецкі (1532—1545), А. Гарнастай (1555). Паводле адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў цэнтр воласці г. Рэчыца стаў павятовым цэнтрам, а сама воласць цалкам ўвайшла ў склад Рэчыцкага павета. З сярэдзіны 16 ст. эвычайна называлася староствам. У 1569 годзе ўключана ў т.зв. «сталовыя» маёнткі, даход з якіх ішоў на забеспячэнне непасрэдна вялікага князя і яго двара.
На пасадзе рэчыцкіх старостаў вядомыя: князь Р. Ф. Сангушка (з 1567), Астафій Валовіч (1576), князь Я. І. Жыжэмскі (да 1597), яго сын П. Жыжэмскі (да 1618), Аляксандр Слушка (з 1626?), яго сыны Яўстах Слушка (да 1639) і Багуслаў Служка, сыны апошняга Юзаф і Дамінік Слушкі (да 1713), паны Клакоцкі і Пакаш, К. Халецкі (да 1737), Альбрэхт Радзівіл. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе далучана да Расійскай імперыі.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 38—39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Насевіч В. Рэ́чыцкая воласць, Рэчыцкае староства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 180
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads