Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Вільня)

могілкі ў Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Вільня)map
Remove ads

Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, або Ліпаўскія могілкі[1] — некропаль на Ліпаўцы ў Вільні.

Хуткія факты Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, Размяшчэнне ...

Знаходзіцца паміж вуліцамі Ліепкальнё, Дзуку і Тызенгаўза. Паўсталі ў 1796 годзе, калі пасля III падзелу Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губерні вызначылі зямлю пад яго закладку. Першае пахаванне адбылося ў 1815 годзе. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў могілкі агарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе была пабудавана царква Святой Ефрасінні.

У 1865 годзе царква Еўфрасінні Полацкай была пашырана і перароблена. У той самы год па праекту архітэктара М. М. Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў А. І. Разанава была пабудавана капліца Святога Георгія на месцы пахавання расійскіх салдат і афіцэраў, якія загінулі пад час падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, з мемарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сценах, дзе напісаныя імёны загінулых салдат. Капліца была пастаўлена на грошы імператрыцы Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных па падпісцы (Міхаіл Мураўёў асігнаваў 4000 рублёў, якіх не хапала для будаўніцтва капліцы)[2][3].

Remove ads

Славутыя асобы, пахаваныя на могілках

Remove ads

Зноскі

  1. Таксама Ліпоўскія могілкі, Віленскія праваслаўныя могілкі.
  2. Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края. — Санкт-Пецярбург: Друкарня Товарищества «Общественная Польза», 1890.
  3. Добрянский Ф. Старая и Новая Вильна Архівавана 29 кастрычніка 2010.. — Издание третье. — Вільня: Типография А. Г. Сыркина, 1904. — С. 175. — 286 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads