Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Вільня)
могілкі ў Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, або Ліпаўскія могілкі[1] — некропаль на Ліпаўцы ў Вільні.
Знаходзіцца паміж вуліцамі Ліепкальнё, Дзуку і Тызенгаўза. Паўсталі ў 1796 годзе, калі пасля III падзелу Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губерні вызначылі зямлю пад яго закладку. Першае пахаванне адбылося ў 1815 годзе. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў могілкі агарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе была пабудавана царква Святой Ефрасінні.
У 1865 годзе царква Еўфрасінні Полацкай была пашырана і перароблена. У той самы год па праекту архітэктара М. М. Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў А. І. Разанава была пабудавана капліца Святога Георгія на месцы пахавання расійскіх салдат і афіцэраў, якія загінулі пад час падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, з мемарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сценах, дзе напісаныя імёны загінулых салдат. Капліца была пастаўлена на грошы імператрыцы Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных па падпісцы (Міхаіл Мураўёў асігнаваў 4000 рублёў, якіх не хапала для будаўніцтва капліцы)[2][3].
Remove ads
Славутыя асобы, пахаваныя на могілках
- Мікалай Пятровіч Анцукевіч (1892—1971) — беларускі педагог, філолаг-даследчык.
- Іван Андрэевіч Берман (1830—1893) — праваслаўны святар, этнограф, краязнавец, збіральнік беларускага фальклору.
- Тодар Вернікоўскі (1861—1938) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч, міністр фінансаў БНР.
- Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1811—1871) — расійскі і беларускі археолаг, гісторык, выдавец.
- Якаў Фёдаравіч Галавацкі (1814—1888) — украінскі паэт, пісьменнік, вучоны, фалькларыст.
- Іосіф Іосіфавіч Гашкевіч (1872—1911) — дзяржаўны службовец, краязнавец.
- Лукаш Голад (1891—1947) — беларускі праваслаўны святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец часопіса «Праваслаўная Беларусь».
- Аляксандр Данілевіч (1877—1954) — беларускі педагог, матэматык, выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі.
- Леванід Кароль (1922—1998) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.
- Сымон Кароль (1888—1946) — беларускі настаўнік.
- Павел Іосіфавіч Каруза (1906—1988) — беларускі фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч.
- Зоя Коўш (1911—1994) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.
- Юльян Фаміч Крачкоўскі (1840—1903) — беларускі этнограф, фалькларыст, археограф, Старшыня Віленскай Археаграфічнай камісіі.
- Аляксандр Міхалевіч — юрыст, настаўнік лацінскай і нямецкай моў у Віленскай беларускай гімназіі.
- Лявон Мурашка (1924—2009) — беларускі оперны спявак (бас-барытон).
- Хведар Нюнька (1928—2018) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве.
- Алена Сакалова-Леканд (1891—1960) — настаўніца ў 1919—1944 беларускай мовы ў Віленскай беларускай гімназіі.
- Язэп Шнаркевіч (1889—1974) — беларускі культурна-асветны дзеяч, педагог, мемуарыст, муж Надзеі Шнаркевіч.
- Надзея Шнаркевіч (1897—1974) — беларуская грамадская дзяячка, жонка Язэпа Шнаркевіча.
- Кастусь Шышэя (1921—2004) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, муж Леакадзіі Шышэі.
- Леакадзія Шышэя (1928—2023) — удзельніца беларускага пасляваеннага супраціву, сябра падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», былая зняволеная ГУЛАГу, жонка Кастуся Шышэя.
- Ян Цеханоўскі (1888—1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі.
- Іван Іванавіч Юркевіч (1816—1876) — рэлігійны i грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг.
- Міхаіл Галянкевіч (1852—1924) — беларускі праваслаўны святар, протаірэй, адзін з актыўных удзельнікаў беларускага хрысціянскага руху пачатку ХХ стагоддзя, сябра Беларускага навуковага таварыства і Віленскай беларускай рады.
- Міхаіл Пліс (1858—1924) — беларускі праваслаўны святар, грамадска-культурны дзеяч, педагог, сябра Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, адзін са стваральнікаў Таварыства беларускай школы.
Remove ads
Зноскі
- Таксама Ліпоўскія могілкі, Віленскія праваслаўныя могілкі.
- Добрянский Ф. Старая и Новая Вильна Архівавана 29 кастрычніка 2010.. — Издание третье. — Вільня: Типография А. Г. Сыркина, 1904. — С. 175. — 286 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads