Саюз вызвалення Беларусі (справа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Справа «Саюза вызвалення Беларусі» — сфальсіфікаваная палітычна-крымінальная справа, распачатая ДПУ БССР у 1930 годзе супраць дзеячаў беларускай навукі і культуры; частка рэпрэсій у БССР 1929—1931 гадоў.
Гісторыя
Пачалася 17 лютага 1930 года арыштам П. Ільючонка. Агулам па справе СВБ вясной—летам 1930 года арыштавалі 108 дзеячаў беларускай навукі і культуры. Спачатку ДПУ за кіраўніцтва СВБ называла В. Ластоўскага, А. Цвікевіча і А. Смоліча, але іх уплыў у Беларусі быў невялікі. Пазней за кіраўніцтва СВБ у ДПУ называлі А. Адамовіча, А. Баліцкага, П. Ільючонка і Дз. Прышчэпава, але іх справу разглядалі асобна. Абвінавачанні ў належнасці да СВБ выстаўляліся Я. Купалу і Я. Коласу, У. Ігнатоўскаму, І. Васілевічу і інш.
Справу абвінавачаных-камуністаў вылучылі ў асобную. Калегіяй АДПУ ўсе арыштаваныя, апроч 18, былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення або ссылкі. У. Ігнатоўскі застрэліўся 4 лютага 1931 года. Названыя кіраўнікамі СВБ былі асуджаны на 10 гадоў лагераў кожны (рэабілітаваныя ў чэрвені 1988 года), справа разглядалася асобна. Большасць астатніх абвінавачаных як члены СВБ — 77 чалавек, выслана на 5 гадоў ва ўнутраныя раёны СССР. Агулам па справе было асуджана 86 чалавек. У 1937—1941 гады справа была перагледжана, многіх з абвінавачаных як члены СВБ расстралялі, іншыя зняволены ў лагеры. У 1937—1939 гадах ліквідаваны і многія следчыя ДПУ, што вялі справу «Саюза вызвалення Беларусі». Рэпрэсіі супраць абвінавачаных як члены СВБ, што засталіся ў жывых на той час, таксама адбыліся ў 1949—1952 гадах.
Справа «Саюза вызвалення Беларусі» азначыла сабой першыя практычныя наступствы змянення балансу сіл у ВКП(б) і выніковага павароту палітычнага курсу ў СССР і БССР, якія адбыліся ў канцы 1920-х гадоў і былі скіраваныя, у т. л. на згортванне тагачаснай нацыянальнай палітыкі («карэнізацыя»). Вастрыня крытыкі нацыянал-дэмакратызму вырасла яшчэ ў 1927 годзе; Камуністычная партыя Беларусі ў 1929 годзе сваёй устаноўкай прызнала нацыянал-дэмакратызм «галоўнай небяспекай на дадзеным этапе развіцця», а ў маі 1930 годзе рэзалюцыяй свайго XIII з’езда назвала яго «галоўнай небяспекай для нацыянальнай палітыкі».[1]
Remove ads
Ацэнкі
Дасюль дакладна невядома, ці праўда існаваў «Саюз вызвалення Беларусі». У позняй савецкай гістарыяграфіі даследчыкі лічылі СВБ выдумкай ДПУ, а асуджаных па гэтай справе — ахвярамі[2]. Прыкладна такога ж меркавання трымаліся і беларускія эмігранцкія гісторыкі, праўда з іншых матываў, бо асуджаныя па справе СВБ у асноўным былі іх палітычнымі праціўнікамі.
Таксама існуе меркаванне, што СВБ існаваў і яго кіруючы цэнтр быў не ў інтэлігенцкім асяродку, а ў нацыянальных колах ураду БССР, што за савецкім часам зацямнялася па зразумелых прычынах[3].
Яшчэ ў 1957 годзе спецслужбы выказвалі такую версію: «У 1926 годзе на тэрыторыі БССР нацыяналісты стварылі антысавецкую паўстанцкую арганізацыю з цэнтрам у Мінску, … якая атрымала названне „Саюз вызвалення Беларусі“ (СВБ). Яна мела філіялы ў Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларускай ССР. Для пашырэння антысавецкай дзейнасці „Саюза вызвалення Беларусі“ спецыальная група на чале з актыўным нацыяналістам Улашчыкам вербавала ў падполле моладзь. Агентурнай разработкай і следствам па справе „Саюза вызвалення Беларусі“ выяўлена, што праграма гэтага варожага падполля была накіравана на ліквідацыю заваяванняў Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і аднаўлення ў рэспубліцы ўлады памешчыкаў і капіталістаў.»[4].
У 1988 годзе КДБ БССР у адказ на зварот Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ адказаў, што «…руплівым вывучэннем архіўных матэрыялаў не выяўлена якіх-небудзь дакументальных матэрыялаў аб верагоднасці існавання „Саюза вызвалення Беларусі“»[1].
Remove ads
Пералік названых як удзельнікі СВБ[заўв 1]
- АДАМОВІЧ Антон
- АДАМОВІЧ Аляксандр
- АДЗІНЕЦ Аркадзь
- АДЗЯРЫХА Цімафей
- АДЗЯРЫХА Міхаіл
- АЗБУКІН Мікалай
- АНІХОЎСКІ Аляксандр
- АПАЦЁНАК Фёдар (Тодар)
- БАБАРЭКА Адам
- БАГДАНОВІЧ Генадзь
- БАЙКОЎ Мікола
- БАЛІЦКІ Антон
- БАНДАРЧЫК Хведар
- БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Лявон
- БІНДЗЮК Павел
- БУЗУК Пётр
- БУРДЗЕЙКА Андрэй
- БЯЛЬКЕВІЧ Янка
- БЯДРЫЦКІ Яўген
- ВАЛЬКОВІЧ Аляксандр
- ВАСІЛЕВІЧ Язэп
- ВОЛЫ Валерыян
- ГАЛАВІНСКІ Аляксандр
- ГАЦЬКО Рыгор[заўв 2]
- ГАРЭЦКІ Максім
- ГАРЭЦКІ Гаўрыла
- ГРАМЫКА Міхайла
- ГУРЛО Алесь
- ГУРСКІ Міхась
- ГУТКОЎСКІ Мікалай
- ДАШКЕВІЧ Леў
- ДАРАШЭВІЧ А.
- ДУБІНСКІ Сяргей
- ДУБОЎКА Уладзімір
- ДУДАР Алесь
- ДЫНЬКО Д.
- ДЫЛА Язэп
- ЖАЎРЫД Павел
- ЖДАНОВІЧ Фларыян
- ЖЫЛКА Уладзімір
- ЗАБЕЛА Фёдар (Тодар)
- ЗАЯЦ Лявон (Леанард)
- ЗЯНЮК Пётр
- ІГНАТОЎСКІ Усевалад
- ІЛЬЮЧОНАК Пётр
- ІМШЭНІК Хведар
- КАРАВАЙЧЫК Павел
- КАСПЯРОВІЧ Мікалай
- КАЦЯРЫНІЧ П.
- КІПЕЛЬ Яўхім
- КІСЛЯКОЎ Іван
- КОЛАС Якуб[6]
- КРАСІНСКІ Мікалай
- КРАСКОЎСКІ Іван
- КРУТАЛЕВІЧ Аляксандр
- КУПАЛА Янка
- КУПЦЭВІЧ Фелікс
- КУРЫЛОВІЧ Л.
- ЛАСТОЎСКІ Вацлаў
- ЛЁСІК Язэп
- ЛІСТАПАД Юрый (Георгій)
- ЛЯЖНЕВІЧ Алесь
- МАМЧЫЦ Мікалай
- МІЦКЕВІЧ Адам
- МУРАШКА У.
- МЯДЗЁЛКА Паўліна
- МЯЛЕШКА Міхаіл
- МЯЛЕШКА Сяргей
- НЕКРАШЭВІЧ Сцяпан
- ПАШКОВІЧ Іван
- ПРАКУЛЕВІЧ Уладзімір
- ПРЫШЧЭПАЎ Дзмітрый
- ПУШЧА Язэп (І. П. Плашчынскі)
- ПЯЦЭВІЧ Р.
- РОДЗЕВІЧ Часлаў
- САВІЧ Ігнат
- САК Аляксандр
- САСІНОВІЧ І.
- СЕРАДА Янка
- СКАНДРАКОЎ Сяргей
- СМОЛІЧ Аркадзь
- СУШЫНСКІ Язэп
- ТРАМПОВІЧ Павел
- ТРАСЬКО І.
- ТРАФІМАЎ Яўсей
- УЛАШЧЫК Мікалай
- ХУРСІК Сымон
- ЦВІКЕВІЧ Аляксандр
- ЦВІКЕВІЧ Іван
- ЧАРЖЫНСКІ Уладзіслаў
- ЧАРНУШЭВІЧ Нічыпар
- ШАШАЛЕВІЧ Васіль
- ШЛЮБСКІ Аляксандр
- ШУКАЙЛА Паўлюк
- ШЧАКАЦІХІН Мікола
- ЭПІМАХ-ШЫПІЛА Браніслаў
- ЮРАШКЕВІЧ І.
- ЯНШЫН Мікалай
- ЯРАШЧУК Еўдакім
Глядзі таксама
Заўвагі
- Пералік не поўны, толькі 99 асоб
- Рыгор Мікалаевіч Гацько (1903, в. Ступяні Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — пазней 10.4.1931) — настаўнік. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам 9-гадовай школы імя К. Лібхнехта ў Гомелі. Арыштаваны 15.4.1930 г. Асуджаны калегіяй АДПУ 10.4.1931 як «удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі „Саюз вызвалення Беларусі“» да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Угліч Яраслаўскай вобл., Расія. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 30.1.1956 г. Групавая справа Р. Гацько і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.[5]
Remove ads
Зноскі
- Чыгрынаў. Гісторыя Беларусі…, С.482.
- Сачанка, Б. Баліць, крывавіць…
- Аркуш А. Рызыкоўная…
- Белорусские буржуазные националисты: Учебный материал. / сост. Бойченко В. М. и Ерёмин П. П. — М.: «Редакционно-издательский отдел Высшей школы КГБ при Совете Министров СССР», 1957. — С. 14.
- Иоффе Э. Раздел III. Григорий Рапопорт…
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads