Саюз вызвалення Беларусі (справа)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Справа «Саюза вызвалення Беларусі» — сфальсіфікаваная палітычна-крымінальная справа, распачатая ДПУ БССР у 1930 годзе супраць дзеячаў беларускай навукі і культуры; частка рэпрэсій у БССР 1929—1931 гадоў.

Гісторыя

Пачалася 17 лютага 1930 года арыштам Пятра Ільючонка. Агулам па справе СВБ вясной—летам 1930 года арыштавалі 108 дзеячаў беларускай навукі і культуры. Спачатку ДПУ за кіраўніцтва СВБ называла Вацлава Ластоўскага, Аляксандра Цвікевіча і Аркадзя Смоліча, але іх уплыў у Беларусі быў невялікі. Пазней за кіраўніцтва СВБ у ДПУ называлі Аляксандра Адамовіча, Антона Баліцкага, Пятра Ільючонка і Дзмітрыя Прышчэпава, але іх справу разглядалі асобна. Абвінавачанні ў належнасці да СВБ выстаўляліся Янку Купалу, Якубу Коласу, Усеваладу Ігнатоўскаму, Івану Васілевічу і іншым.

Справу абвінавачаных-камуністаў вылучылі ў асобную. Калегіяй АДПУ ўсе арыштаваныя, апроч 18, былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення або ссылкі. Усевалад Ігнатоўскі застрэліўся 4 лютага 1931 года. Названыя кіраўнікамі СВБ былі асуджаны на 10 гадоў лагераў кожны (рэабілітаваны ў чэрвені 1988 года), справа разглядалася асобна. Большасць астатніх абвінавачаных як члены СВБ — 77 чалавек, выслана на 5 гадоў ва ўнутраныя раёны СССР. Агулам па справе асуджана 86 чалавек. У 1937—1941 гады справа перагледжана, многіх з абвінавачаных як членаў СВБ расстралялі, іншыя зняволены ў лагеры. У 1937—1939 гадах ліквідаваны і многія следчыя ДПУ, што вялі справу «Саюза вызвалення Беларусі». Рэпрэсіі супраць абвінавачаных як членаў СВБ, што засталіся ў жывых на той час, таксама адбыліся ў 1949—1952 гадах.

Справа «Саюза вызвалення Беларусі» азначыла сабой першыя практычныя наступствы змянення балансу сіл у ВКП(б) і выніковага павароту палітычнага курсу ў СССР і БССР, якія адбыліся ў канцы 1920-х гадоў і былі скіраваныя, у тым ліку на згортванне тагачаснай нацыянальнай палітыкі («карэнізацыя»). Вастрыня крытыкі нацыянал-дэмакратызму ўзрасла яшчэ ў 1927 годзе; Камуністычная партыя Беларусі ў 1929 годзе сваёй устаноўкай прызнала нацыянал-дэмакратызм «галоўнай небяспекай на гэтым этапе развіцця», а ў маі 1930 года рэзалюцыяй свайго XIII з’езда назвала яго «галоўнай небяспекай для нацыянальнай палітыкі».[1]

Remove ads

Ацэнкі

Дасюль пэўна невядома, ці праўда існаваў «Саюз вызвалення Беларусі». У позняй савецкай гістарыяграфіі даследчыкі лічылі СВБ выдумкай ДПУ, а асуджаных па гэтай справе — ахвярамі[2]. Прыкладна такога самага меркавання трымаліся і беларускія эмігранцкія гісторыкі, праўда з іншых матываў, бо асуджаныя па справе СВБ у асноўным былі іх палітычнымі праціўнікамі.

Таксама ёсць меркаванне, што СВБ існаваў і яго кіруючы цэнтр быў не ў інтэлігенцкім асяродку, а ў нацыянальных колах ураду БССР, што за савецкім часам зацямнялася па зразумелых прычынах[3].

Яшчэ ў 1957 годзе спецслужбы выказвалі такую версію: «У 1926 годзе на тэрыторыі БССР нацыяналісты стварылі антысавецкую паўстанцкую арганізацыю з цэнтрам у Мінску, … якая атрымала назву „Саюз вызвалення Беларусі“ (СВБ). Яна мела філіялы ў Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларускай ССР. Для пашырэння антысавецкай дзейнасці „Саюза вызвалення Беларусі“ спецыяльная група на чале з актыўным нацыяналістам Улашчыкам вербавала ў падполле моладзь. Агентурнай распрацоўкай і следствам па справе „Саюза вызвалення Беларусі“ выяўлена, што праграма гэтага варожага падполля была накіравана на ліквідацыю заваяванняў Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і аднаўлення ў рэспубліцы ўлады памешчыкаў і капіталістаў.»[4].

У 1988 годзе КДБ БССР у адказ на зварот Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ адказаў, што «…руплівым вывучэннем архіўных матэрыялаў не выяўлена якіх-небудзь дакументальных матэрыялаў пра верагоднасць існавання „Саюза вызвалення Беларусі“»[1].

Remove ads

Пералік названых як удзельнікі СВБ[заўв 1]

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Пералік не поўны, толькі 99 асоб
  2. Рыгор Мікалаевіч Гацько (1903, в. Ступяні Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — пазней 10.4.1931) — настаўнік. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам 9-гадовай школы імя К. Лібхнехта ў Гомелі. Арыштаваны 15.4.1930 г. Асуджаны калегіяй АДПУ 10.4.1931 як «удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі „Саюз вызвалення Беларусі“» да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Угліч Яраслаўскай вобл., Расія. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 30.1.1956 г. Групавая справа Р. Гацько і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.[5]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads