Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па футболе

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2022 годзе, выйграла зборная Аргенціна, якая ў фінале па пенальці перайграла Францыю (3:3 пасля дадатковага часу, 4:2 па пенальці).

Хуткія факты Арганізацыя:, Заснаваны: ...

Фінал чэмпіянату свету з’яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матча лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матча вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету[1]. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку, гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года[2].

У 22 чэмпіянатах свету прымалі ўдзел 80 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі[заўв 1]. З пяццю тытуламі Бразілія з'ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва[4]. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея[5].

У 22 папярэдніх чэмпіянатах свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з’яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з’яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва[заўв 2]. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ тры разы (1994, 2006 і 2022) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з’яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу.

Remove ads

Месцы правядзення

11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 2 разы — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе.

Месцы правядзення фінальных матчаў чэмпіянатаў свету.
Remove ads

Спіс фіналаў

Каманда перамагла ў дадатковы час.
Каманда перамагла ў серыі пенальці.

Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны.

Больш інфармацыі Год, Пераможцы ...
Remove ads

Статыстыка паводле краін

Thumb
Немцы Вольфганг Оверат і аўтар пераможнага голу Герд Мюлер святкуюць перамогу на чэмпіянаце, 1974 год.
Thumb
Прэзідэнт Італіі Сандра Перціні, капітан зборнай Дзіна Дзоф, Франка Каўзіа і трэнер Вінчэнца Беарзот на шляху з Мадрыда ў Рым. На стале кубак чэмпіёнаў свету. 1982 год.
Thumb
Капітан зборнай Аргенціны і найлепшы футбаліст чэмпіянату свету Дыега Марадона, 1986 год.
Thumb
Міністр моладзі і спорту Італіі Джавана Меландры, прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана, капітан зборнай Фабіа Канавара і трэнер Марчэла Ліпі пасля перамогі зборнай на чэмпіянаце, 2006 год.
Thumb
Зборная Іспаніі святкуе перамогу на чэмпіянаце свету, 2010 год.
Thumb
Футбалісты зборнай Германіі з чэмпіёнскім кубкам, 2014 год.
Thumb
Зборная Францыі з чэмпіёнскім кубкам, 2018 год.
Больш інфармацыі Каманда, П ...
Remove ads

Статыстыка паводле канфедэрацый

Больш інфармацыі Канфедэрацыя, Перамогі ...
Remove ads

Аўтары галоў

У агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету былі забіты 83 галы, аўтарамі якіх сталі 64 футбалісты. Адзіным, хто забіў 4 мачы ў фіналах, з’яўляецца француз Кіліян Мбапэ (адзін гол у 2018 годзе і хет-трык у 2022 годзе). Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Сярод іх Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Сямёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінцы Марыа Кемпес і Ліянель Месі і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Мбапэ, Вавам, Пеле і Зіданам) з’яўляецца адным з пяці гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Шасцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у дзявятку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Мбапэ і Херстам) у 11 футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 9 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі і аргенцінцамі (па 11), французамі (10[заўв 11]). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету.

Больш інфармацыі Футбаліст, КГ ...
Remove ads

Заўвагі

  1. У адпаведнасці з афіцыйнай пазіцыяй ФІФА вынікі зборных ФРГ і Германіі аб’ядноўваюцца і лічацца разам.[3]
  2. Тэхнічна зборныя Бразіліі і Швецыі гулялі ў сваім першым фінале ў 1958 годзе, але вырашальны матч чэмпіянату свету 1950 года паміж Бразіліяй і Уругваем лічыцца за першы фінал зборнай Бразіліі.
  3. Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
  4. На чэмпіянаце свету 1950 года адсутнічаў фінал, замест якога быў вырашальны групавы раўнд з чатырма камандамі (Уругваем, Бразіліяй, Швецыяй і Іспаніяй). Тым не менш, ФІФА лічыць матч паміж Бразіліяй і Уругваем вырашальным паядынкам чэмпіянату.
  5. Пасля двух таймаў лік быў 2:2.
  6. Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
  7. Пасля двух таймаў лік быў 1:1, у дадатковы час галоў забіта не было.
  8. Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
  9. Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
  10. Пасля двух таймаў лік быў 2:2, у дадатковы час каманды забілі яшчэ па адным мячы.
  11. З улікам аўтагола, забітым Марыа Манджукічам у браму Харватыі, будзе 11
Remove ads

Зноскі

  1. Laws of the Game (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2015. Праверана 9 February 2009.
  2. FIFA World Cup Finals since 1930 (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 3 February 2009.
  3. All-time FIFA World Cup Ranking 1930-2010 (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 30 January 2013.
  4. World Cup Spotlight on Brazil(недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 29 January 2007.
  5. "Taça da Copa do Mundo chega ao Brasil (World Cup trophy arrives in Brazil)". Globo TV. 21 April 2014. Праверана 22 April 2014. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2014. Праверана 30 лістапада 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2014. Праверана 30 лістапада 2016.
  6. 1930 FIFA World Cup Uruguay(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 26 January 2009.
  7. "World Cup history – Uruguay 1930". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  8. 1934 FIFA World Cup Italy(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана 26 January 2009.
  9. "World Cup history – Italy 1934". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 14 студзеня 2013. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  10. 1938 FIFA World Cup France(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2018. Праверана 26 January 2009.
  11. "World Cup history – France 1938". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  12. 1950 FIFA World Cup Brazil(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2017. Праверана 26 January 2009.
  13. "World Cup history – Brazil 1950". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 26 мая 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  14. 1954 FIFA World Cup Switzerland(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
  15. "World Cup history – Switzerland 1954". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  16. 1958 FIFA World Cup Sweden(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 26 January 2009.
  17. "World Cup history – Sweden 1958". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  18. 1962 FIFA World Cup Chile(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 26 January 2009.
  19. "World Cup history – Chile 1962". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  20. 1966 FIFA World Cup England(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2017. Праверана 26 January 2009.
  21. "World Cup history – England 1966". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 14 студзеня 2013. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  22. 1970 FIFA World Cup Mexico(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
  23. "World Cup history – Mexico 1970". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  24. 1974 FIFA World Cup Germany(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
  25. "World Cup history – West Germany 1974". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  26. 1978 FIFA World Cup Argentina(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 26 January 2009.
  27. "World Cup history – Argentina 1978". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 13 студзеня 2013. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  28. 1982 FIFA World Cup Spain(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 26 January 2009.
  29. "World Cup history – Spain 1982". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  30. 1986 FIFA World Cup Mexico(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2015. Праверана 26 January 2009.
  31. "World Cup history – Mexico 1986". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 4 жніўня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  32. 1990 FIFA World Cup Italy(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 November 2013. Праверана 26 January 2009.
  33. "World Cup history – Italy 1990". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  34. 1994 FIFA World Cup USA(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
  35. "World Cup history – USA 1994". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 14 студзеня 2013. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  36. 1998 FIFA World Cup France(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
  37. "World Cup history – France 1998". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  38. 2002 FIFA World Cup Korea/Japan(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2018. Праверана 26 January 2009.
  39. "World Cup history – Japan & South Korea 2002". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2012. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  40. 2006 FIFA World Cup Germany(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
  41. "Zidane off as Italy win World Cup". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  42. 2010 FIFA World Cup South Africa(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 12 May 2012.
  43. "Netherlands 0–1 Spain (aet)". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). Праверана 12 May 2012.
  44. Estadio Do Maracana, Rio de Janeiro(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2018. Праверана 4 June 2014.
  45. McNulty, Phil (13 July 2014). "England 1–0 Argentina". BBC Sport. British Broadcasting Corporation. Праверана 19 July 2014.
  46. France beat Croatia in thrilling six-goal World Cup final. BBC Sport (15 ліпеня 2018). Праверана 15 July 2018.
  47. 2018 Fifa World Cup Russia(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (15 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2018. Праверана 16 ліпеня 2018.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads