Уладзіслаў Аляксандравіч Яцкевіч
беларускі футбаліст 1998 года нараджэння From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Яцкевіч (нар. 29 верасня 1998) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец ДЮСШ горада Смаргонь, дзе займаўся да 12 гадоў. Пазней быў запрошаны ў салігорскі «Шахцёр», выступаў за юнацкія каманды клуба. У 2015 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», за якую стаў гуляць у Першай лізе, пераважна выходзячы на замену. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[3]. У сезоне 2017 замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў смаргонцаў.
З пачатку 2018 года трэніраваўся ў складзе «Баранавічаў», з трэнерам гэтага клуба Іванам Крутавым працаваў у салігорскім «Шахцёры». У лютым 2018 года падпісаў кантракт з баранавіцкім клубам[4], аднак ужо ў ліпені таго ж года вярнуўся ў «Смаргонь»[5].
У ліпені 2019 года стала вядома, што Уладзіслаў пакідае смаргонскі клуб і працягне кар’еру ў гродзенскім «Нёмане»[6]. У жніўні афіцыйна перайшоў у гродзенскі клуб, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:1). Выступаў пераважна за дубль гродзенцаў, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену.
У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8]. Стаў трывалым іграком стартавага складу, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[9].
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам»[10]. З лютага знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», які ў сакавіку арандаваў абаронцу[11]. У пачатку сезона выхадзіў на поле ў складзе слуцкай каманды, а з мая выбыў з-за траўмы і больш не гуляў. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб[12], Аднак тады ж скончыўся і кантракт з «Нёманам», і ў студзені 2023 года абаронца падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам»[13]. У сезоне 2023 згуляў за слуцкі клуб толькі ў адным матчы Кубка Беларусі, і ў чэрвені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[14].
У ліпені 2023 года стаў іграком «Смаргоні»[15]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[16].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і быў заменены ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads