Цеплаёмістасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цеплаёмістасць – велічыня, роўная адносінам колькасці падведзенай цеплыні да адпаведнага змянення тэмпературы цела ў дадзеным тэрмадынамічным працэсе.

Хуткія факты Цеплаёмістасць, Размернасць ...
Remove ads

Ісцінная і сярэдняя цеплаёмістасці

Цеплаёмістасць падзяляюць на:

Ісцінная цеплаёмістасць - гэта суадносіны бясконца малой колькасці цеплыні, перададзенай сістэме, да велічыні бясконца малога змянення тэмпературы:

,

Дзе

  • - змяненне цеплыні [Дж];
  • - абсалютная тэмпература [К].

Сярэдняя цеплаёмістасць - атрымліваецца з суадносінаў канкрэтнай колькасці цеплыні, перададзенай сістэме ў дадзеным тэрмадынамічным працэсе, да адпаведнай велічыні змянення тэмпературы:

,
Remove ads

Цеплаёмістасць у ізапрацэсах

Як правіла, працэсы, якія адбываюцца на практыцы, праходзяць з якім-небудзь нязменным параметрам сістэмы: гэта можа быць ціск ці аб'ём. Запісваць цеплаёмістасць без пазначэння працэсу - безумоўна няправільна. Цеплаёмістасць у такім выпадку правільна запісваць наступным чынам:

  • – ізахорная цеплаёмістасць (цеплаёмістасць пры сталым аб'ёме),
  • – ізабарная цеплаёмістасць (цеплаёмістасць пры сталым ціску).
Remove ads

Раўнанне Маера і каэфіцыент адыябаты пры разліках з цеплаёмістасцю

У выпадку ідэальнай газавай сістэмы можна запісаць суадносіны між ізабарнай і ізахорнай цеплаёмістасцямі, названыя раўнаннем Маера:

Дзе

  • - універсальная газавая сталая[Дж/(кмоль∙К)]

Запішам часта выкарыстанае ў такіх выпадках ураўненне для каэфіцыента адыябаты (каэфіцыента Пуасона):

Трэба нагадаць значэнні каэфіцыента адыябаты для розных газаў:

  • - для аднаатамных газаў,
  • - для двухатамных газаў,
  • - для трохатамных газаў.

Падставім каэфіцыент адыябаты ў формулу Маера:

Удзельная цеплаёмістасць

Пры разліках зручней выкарыстоўваюць цеплаёмістасць не цэлай сістэмы, а толькі нейкай адзінкі колькасці рэчыва. Такую цеплаёмістасць называюць удзельнай. У залежнасці ад выкарыстанай велічыні удзельную цеплаёмістасць падзяляюць на:

Масавая [Дж/(кг∙К)],

Малярная [Дж/(кмоль∙К)],

Аб’ёмная [Дж/(м3∙К)].

Гэтыя велічыні звязаныя між сабой суадносінамі:

,
,
.
Remove ads

Залежнасць цеплаёмістасці ад тэмпературы

У практыцы цеплавых разлікаў шырокае выкарыстанне атрымала наступная прыблізная залежнасць ісціннай удзельнай цеплаёмістасці ад тэмпературы:

,

Дзе

  • - узятыя з табліц каэфіцыенты для дадзенага рэчыва,
  • - тэмпература [°C].

Для разлікаў сярэдняй удзельнай цеплаёмістасці ў інтэрвале тэмператур ад да карыстаюцца формулай:

Remove ads

Табліца цеплаёмістасцяў

Больш інфармацыі Удзельная масавая ізабарная цеплаёмістасць ...
Remove ads

Цеплаёмістасць некаторых будаўнічых матэрыялаў

Больш інфармацыі , ...
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

  • Хрусталев Б. М., Несенчук А. П., Романюк В. Н. Техническая термодинамика — Минск: Технопринт, 2004.,487 с.
  • Бурдаков В. П. Термодинамика — Москва: Дрофа, 2009., ч.1., 479 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads