Яраслаў Антонавіч Вашчак

дырыжор From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яраслаў Антонавіч Вашча́к (19 лютага 1921, г. Броды — 2 сакавіка 1989, п. Лясны, Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — украінскі, расійскі, беларускі дырыжор і педагог. Народны артыст СССР (1979)[1].

Хуткія факты Яраслаў Антонавіч Вашчак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Стрыйскім філіяле інстытута імя Лысенкі (1929-38) і Львоўскай кансерваторыі (1940-41). Выкладчыкамі Вашчака былі М. Ф. Калеса[ru], С. П. Людкевіч[ru], В. А. Барвінскі[ru], А. І. Кос-Анатольскі[ru].

З 1940 года — хормайстар, з 1944 — дырыжор, з 1953 — галоўны дырыжор Львоўскага тэатра оперы і балета.

У 19631965 гадах — галоўны дырыжор Адэскага тэатра оперы і балета.

У 19651967 гадах — галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Дзяржаўнай філармоніі ў Грозным (Чачэна-Інгушская АССР).

У 19671970 гадах — галоўны дырыжор Варонежскага тэатра оперы і балета[ru].

У 19701972 гадах — галоўны дырыжор Казанскага тэатра оперы і балета[ru]. У гэтыя ж гады выкладаў у Казанскай кансерваторыі[ru].

З 1972 галоўны дырыжор, з 1980 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

У 19731976 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі.

Памёр 2 сакавіка 1989 года ў анкалагічнай клініцы ў пасёлку Лясны.

Remove ads

Сям’я

  • Дачка — Адарка Яраславаўна Вашчак — салістка аркестра Марыінскага тэатра[ru], заслужаная артыстка Расіі (2009)[2]
  • Дачка — Аксана Яраславаўна, канцэртмайстар Львоўскай музычнай школы імя С. Крушальніцкай
  • Першая жонка — Паліванава Галіна[uk], спявачка, народная артыстка Украінскай ССР (1963)
  • Другая жонка — Шумілава Эмілія (пам. 2008), балерына, загадчыца кафедры Мінскага інстытута культуры, затым прафесар кафедры харэаграфіі Акадэміі славянскай культуры[ru] (Масква)
    • Пасынак — Шумілаў Валерый.
Remove ads

Творчасць

Выканаўчай манеры Я. Вашчака ўласціва злучэнне эмацыйнай свабоды з асцярожнымі адносінамі да аўтарскага тэксту[1].

Дырыжор-пастаноўшчык

Кіраваў пастаноўкамі опер і балетаў у розных тэатрах СССР.

Львоўскі тэатр оперы і балета

Оперы:

Балеты:

  • 1951 — «Хустка Доўбуша» А. І. Кос-Анатольскага[ru]
  • 1956 — «Сойчына крыло» А. І. Кос-Анатольскага[ru]

Адэскі тэатр оперы і балета

Оперы:

  • «Дачка ветру» Ю. С. Мейтуса[ru]

Варонежскі тэатр оперы і балета[ru]

Оперы:

Беларускі тэатр оперы і балета

Оперы:

Балеты:

Балеты:

Башкірскі тэатр оперы і балета[ru]

Оперы:

Remove ads

Прызнанне і ўзнагароды

Памяць

У 2002 годзе ў люстраным зале Львоўскага тэатра оперы і балета імя С. Крушальніцкай былі ўсталяваны бюсты пяці творцаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё калектыву. Сярод іх і скульптурны партрэт дырыжора Яраслава Вашчака.

Зноскі

  1. Вощак Ярослав Антонович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads