Яраслаў Антонавіч Вашчак
дырыжор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яраслаў Антонавіч Вашча́к (19 лютага 1921, г. Броды — 2 сакавіка 1989, п. Лясны, Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — украінскі, расійскі, беларускі дырыжор і педагог. Народны артыст СССР (1979)[1].
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Стрыйскім філіяле інстытута імя Лысенкі (1929-38) і Львоўскай кансерваторыі (1940-41). Выкладчыкамі Вашчака былі М. Ф. Калеса, С. П. Людкевіч, В. А. Барвінскі, А. І. Кос-Анатольскі.
З 1940 года — хормайстар, з 1944 — дырыжор, з 1953 — галоўны дырыжор Львоўскага тэатра оперы і балета.
У 1963—1965 гадах — галоўны дырыжор Адэскага тэатра оперы і балета.
У 1965—1967 гадах — галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Дзяржаўнай філармоніі ў Грозным (Чачэна-Інгушская АССР).
У 1967—1970 гадах — галоўны дырыжор Варонежскага тэатра оперы і балета.
У 1970—1972 гадах — галоўны дырыжор Казанскага тэатра оперы і балета. У гэтыя ж гады выкладаў у Казанскай кансерваторыі.
З 1972 галоўны дырыжор, з 1980 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
У 1973—1976 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі.
Памёр 2 сакавіка 1989 года ў анкалагічнай клініцы ў пасёлку Лясны.
Remove ads
Сям’я
- Дачка — Адарка Яраславаўна Вашчак — салістка аркестра Марыінскага тэатра, заслужаная артыстка Расіі (2009)[2]
 - Дачка — Аксана Яраславаўна, канцэртмайстар Львоўскай музычнай школы імя С. Крушальніцкай
 - Першая жонка — Паліванава Галіна, спявачка, народная артыстка Украінскай ССР (1963)
- Пасынак — Паліванаў Валерый, канцэртмайстар групы ўдарных Расійскага нацыянальнага аркестра, затым Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
 
 - Другая жонка — Шумілава Эмілія (пам. 2008), балерына, загадчыца кафедры Мінскага інстытута культуры, затым прафесар кафедры харэаграфіі Акадэміі славянскай культуры (Масква)
- Пасынак — Шумілаў Валерый.
 
 
Remove ads
Творчасць
Выканаўчай манеры Я. Вашчака ўласціва злучэнне эмацыйнай свабоды з асцярожнымі адносінамі да аўтарскага тэксту[1].
Дырыжор-пастаноўшчык
Кіраваў пастаноўкамі опер і балетаў у розных тэатрах СССР.
Львоўскі тэатр оперы і балета
Оперы:
- 1954 — «У стэпах Украіны» А. А. Сандлера
 - 1957 — «Насустрач сонцу» («Зарава») А. І. Кос-Анатольскага
 - 1958 — «Лясная песня» В. Д. Кірэйкі
 - 1960 — «Выкрадзенае шчасце» Ю. С. Мейтуса
 - «Багдан Хмяльніцкі» К. Ф. Данькевіча
 - «Барыс Гадуноў» М. П. Мусаргскага
 - «Іван Сусанін» М. І. Глінкі
 - «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага
 - «Мазепа» П. І. Чайкоўскага
 - «Галька» С. Манюшкі
 - «Прададзеная нявеста» Б. Сметаны
 - «Аіда» Дж. Вердзі
 - «Кармэн» Ж. Бізэ
 - «Дуэнья» С. С. Пракоф’ева
 
Балеты:
Адэскі тэатр оперы і балета
Оперы:
- «Дачка ветру» Ю. С. Мейтуса
 
Варонежскі тэатр оперы і балета
Оперы:
- «Мазепа» П. І. Чайкоўскага
 - «Трубадур» Дж. Вердзі
 - «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні
 - «Князь Ігар» А. П. Барадзіна
 - «Руская жанчына» К. У. Малчанава
 - «У буру» Ц. М. Хрэннікава
 - «Зоя» У. М. Юроўскага на вершы М. І. Алігер (музычна-драматычная паэма)
 
Беларускі тэатр оперы і балета
Оперы:
- 1977 — «Джардана Бруна» С. Картэса
 - 1972 — «Міндыя» А. Тактакішвілі
 - 1976 — «У буру» Ц. М. Хрэннікава
 - «Сельскі гонар» П. Масканьі
 - 1974 — «Барыс Гадуноў» М. П. Мусаргскага
 - 1975 — «Галька» С. Манюшкі
 - 1979 — «Дон Карлас» Дж. Вердзі
 - «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
 - «Фаўст» Ш. Гуно
 - «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Я. Солтана.
 
Балеты:
Балеты:
- «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага
 - 1974 — «Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ ў аркестроўцы Р. К. Шчадрына
 - «Спартак» А. І. Хачатурана
 - «Балеро» М. Равеля
 - «Карміна Бурана» на музыку К. Орфа (вакальна-харэаграфічнае прадстаўленне)
 - «Крылы памяці» У. П. Кандрусевіча.
 - 1976 — «Ленінградская сімфонія» на музыку Дз. Шастаковіча[1]
 
Башкірскі тэатр оперы і балета
Оперы:
- «Дон Карлас» Дж. Вердзі
 - «Аіда» Дж. Вердзі
 - «Салават Юлаеў» З. Г. Ісмагілава
 
Remove ads
Прызнанне і ўзнагароды
Памяць
У 2002 годзе ў люстраным зале Львоўскага тэатра оперы і балета імя С. Крушальніцкай былі ўсталяваны бюсты пяці творцаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё калектыву. Сярод іх і скульптурны партрэт дырыжора Яраслава Вашчака.
Зноскі
- Вощак Ярослав Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
 - Профессия-дирижер. Вощаку исполнилось бы 90(недаступная спасылка) (руск.)
 
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads