Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі

ваенны, Георй Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Сяргеевіч Таміло́ўскі[1] (3 ліпеня 1913, Мінск — 1 верасня 1990, Іжэўск) — Герой Савецкага Саюза (1943). Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір 151-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі (13-я армія Цэнтральны фронт). Палкоўнік. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.

Хуткія факты Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў сярэднюю школу, школу фабрычна-заводскага вучнёўства ў Гомелі. Працаваў на лесапільным заводзе, на чыгунцы ва Узбекістане. У Чырвонай Арміі з 1931 года. У 1934 годзе скончыў Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах.
Полк на чале з Г. Тамілоўскім вызначыўся ў ліпені—верасні 1943 года ў ліку першых фарсіраваў Дзясну, Дняпро, Прыпяць, вызваліў вялікую колькасць населеных пунктаў.

З чэрвеня 1944 года палкоўнік Тамілоўскі намеснік камандзіра 211-й Чарнігаўскай стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі, у Карпатах, вызваленні Чэхаславакіі. . Пасля вайны Г. С. Тамілоўскі працягваў службу ў арміі. У 1949 годзе скончыў курсы «Выстрал», у 1954 годзе Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага Штаба. З 1959 года палкоўнік Тамілоўскі ў адстаўцы. Жыў у сталіцы Удмурцііі горадзе Іжэўску. Працаваў дырэктарам прафесійна-тэхнічнага вучылішча.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads