Дэмакратычная Рэспубліка Конга

краіна ў Цэнтральнай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэмакратычная Рэспубліка Конгаmap
Remove ads

Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Ко́нга (фр.: République démocratique du Congo) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, на поўнач і поўдзень ад экватар. Па плошчы (2345,4 тыс. км²) — другая (пасля Алжыра) дзяржава Афрыкі.

Мяжуе на поўначы з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Паўднёвым Суданам, на ўсходзе Угандай, Руандай, Бурундзі, Танзаніяй (з апошнімі дзвюма — на возеры Танганьіка), на поўдні з Замбіяй, Анголай, Рэспублікай Конга. Тэрыторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга моцна аддаленая ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна і выходзіць да яго толькі вузкім калідорам ўздоўж ракі Конга з партамі Бома і Матады пры яе вусці.

Remove ads

Гісторыя

Найстаражытным насельніцтвам Конга былі пігмеі. У II тысячагоддзі да н. э. з поўначы пачалі міграваць земляробчыя плямёны банту, якія прынеслі з сабой земляробства, металургію і стварылі першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Найбольш значным сярод іх было каралеўства Конга, якое, ўзнікла каля XIV стагоддзя.

Пад канец XV ст. у вусці ракі Конга з’явіліся партугальцы. Асноўным прыбыткам Конга стаў гандаль рабамі з еўрапейскімі краінамі, асабліва з Партугаліяй. Кангалезскія рабы выкарыстоўваліся на плантацыях Амерыкі. У 1876 годзе ў краіну праніклі бельгійцы. У 1908 годзе краіна стала калоніяй Бельгіі.

У 1959 годзе Нацыянальны рух Конга чале з Патрысам Лумумбай выйграў выбары ў мясцовы парламент, 30 чэрвеня 1960 года краіна атрымала незалежнасць пад імем Рэспубліка Конга. З 27 кастрычніка 1971 года перайменавана ў Заір. Пасля звяржэння дыктатуры Мабуту Сесе Секо ў 1997 годзе краіна атрымала сучасную назву.

Remove ads

Прыродна-рэсурсны патэнцыял

Thumb
Вулкан Ньірагонга

Большая частка краіны (цэнтральны і паўночна-заходні раёны) займае шырокая ўпадзіна Конга. Самы нізкі ўчастак упадзіны, яе дно, уяўляе сабой плоскую багністую раўніну, якую перасякаюць шырокія рэчышчамі рэк Конга, Убангі, Касаі, Санкуру, Лукуга. У паніжэннях раўніны нямала азёр, найбольш буйныя з якіх — Ма́і-Ндо́мбе[2] і Тумба. Упадзіна Конга і прылеглы да яе пояс плато з усіх бакоў акружаны пласкагор'ямі і градамі гор, адасобленыя вяршыні якіх дасягаюць вышыні 800—1000 м над узроўнем мора.

Тэрыторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга багатая на разнастайныя карысныя выкапні. У гэтых адносінах краіна адносіцца да ліку самых багатых не толькі ў Афрыцы, але і ў свеце. У нетрах краіны змешчаны велізарныя запасы поліметалічных руд (перш за ўсё меднакобальтавых і медна—цынкавых), касітэрыту (волава), рэдкіх металаў (танталу і ніобію, літыю, германію і інш), сыравіны для чорнай металургіі (марганец, жалезныя руды, легіравальныя металы), каштоўных металаў. Тут размяшчаюцца найбуйнейшыя ў свеце радовішчы тэхнічных алмазаў, адкрыты баксіты. З паліўна-энергетычных рэсурсаў варта адзначыць патэнцыйныя запасы гідраэнергіі, радовішчы вугалю, нафты і прыроднага газу.

Асабліва насычаны прыроднымі рэсурсамі паўднёвы ўсход краіны — правінцыя Катанга, дзе сканцэнтраваны буйныя запасы меднай, кобальтавай, марганцавай руды, уранініты. Гэта кангалезская частка Меднага поясу, працягласцю больш за 360 км. На ўсходзе здабываецца золата і алавянныя руды, маецца каменны вугаль, на поўдні — алмазы. На акіянскім шэльфе выяўленыя радовішчы нафты. Нацыянальны парк Салонга.

У Конга самая густая рачная сетка ў Афрыцы і велізарныя запасы гідраэнергіі. Больш за палову тэрыторыі занята вечназялёнымі лясамі, якія даюць каштоўную вырабную драўніну. На поўдні пераважаюць паркавыя саванны.

Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Скульптура народа конга

Насельніцтва ДРК адрозніваецца вялікай этнічнай складанасцю. Карэннае насельніцтва належыць да двух расавых груп: экватарыяльнай і пігмейскай. У краіне звыш 300 плямёнаў і народнасцяў. Рассяленне жыхароў нераўнамернае: раёны саванны, якія займаюць перыферыйныя часткі краіны, маюць высокую шчыльнасць, але найбольшая люднасць назіраецца па ніжнім цячэнні р. Конга. Пераважае сельскае насельніцтва (звыш 70 %).

Колькасць насельніцтва — 66,5 мільёнаў чалавек (адзнака на ліпень 2008).

Гадавы прырост — 3,2 %.

Нараджальнасць — 43 на 1000. Смяротнасць — 11 на 1000. Дзіцячая смяротнасць — 83 на 1000.

Сярэдняя працягласць жыцця — 52 гады ў мужчын, 56 гадоў у жанчын.

Заражанасць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 4,2 % (ацэнка 2003 года).

Пісьменнасць — 81 % мужчын, 56 % жанчын.

Этнічны склад: больш за 200 плямёнаў, галоўным чынам банту; чатыры найбуйных племя — манга, лубу, конга і мангбету-азандэ разам складаюць 45 % насельніцтва.

Мовы: французская (афіцыйная), лінгала (мова міжэтнічных зносін), кінгвана (дыялект суахілі), кіконга, чылуба.

Эканоміка

Thumb
Аэрадром у Кіншасе

Хоць жыхары Дэмакратычнай Рэспублікі Конга адны з самых бедных у свеце па ВНП на душу насельніцтва (каля $ 200 на жыхара), па прыродных багаццях гэта адна з найбагацейшых краін свету: кошт мінеральных рэсурсаў ацэньваецца ў 24 трыльёны даляраў[3][4][5].

У параўнанні з сярэдзінай 1980-х гадоў эканоміка краіны значна скарацілася. У момант атрымання незалежнасці (ў 1960 годзе) ДР Конга была другой (пасля Паўднёва — Афрыканскай Рэспубліцы) па прамысловым развіцці краінай Афрыкі праз развітую здабыўную прамысловасць і адносна эфектыўны аграрны сектар[6]. Узброеныя канфлікты, якія пачаліся ў 1996 годзе (Першая кангалезская вайна, Другая кангалезская вайна) значна паменшылі памеры эканомікі і прыбыткі бюджэту, прывялі да павелічэння знешняга доўгу. Войны і звязаныя з імі голад і хваробы прывялі да смерці больш за пяць мільёнаў чалавек. Ад недаядання пакутуе прыкладна дзве траціны насельніцтва краіны.

Дэмакратычная Рэспубліка Конга — краіна з аграрна-сыравіннай эканомікай, якая спалучае адсталую спажывецкую і высокатаварную плантацыйную сельскую гаспадарку, арыентаваную на экспарт з буйной прамысловасцю па здабычы і перапрацоўцы мінеральнай сыравіны, прызначанай таксама для вывазу.

Аснова прамысловасці ДРК — горназдабыўныя галіны і каляровая металургія. Конга займае першае месца ў свеце па здабычы кобальту (70 % сусветнага вытворчасці) і тэхнічных алмазаў (30 % сусветнай здабычы). Выплаўляецца значная колькасць медзі, кобальту і іншых металаў. Галоўны раён горназдабыўной прамысловасці і каляровай металургіі — Правінцыя Верхняя Катанга. Гэта кангалезская частка Меднага поясу. Вядучыя вытворчыя цэнтры — Лубумбашы, Калвезі. З патрэбамі гэтых галін звязана развіццё энергетыкі краіны, аснову якой складаюць ГЭС.

Сельская гаспадарка знаходзіцца на нізкім узроўні развіцця і не забяспечвае патрэбнасці насельніцтва ў прадуктах харчавання. У аграрным сектары занята звыш 3/4 эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. На экспарт вырошчваюцца алейная пальма, каучуканосы, бавоўнік, кафейнае і какававае дрэвы. Жывёлагадоўля прадстаўлена слаба.

Remove ads

Транспарт

Агульная працягласць чыгунак перавышае 5 тыс. км. Па 400—кіламетровай чыгунцы, якая злучае сталіцу з портам Матады, ідуць асноўныя знешнегандлёвыя грузапатокі краіны. Цэнтр горнапрамысловага раёна Лубумбашы звязаны чыгункамі з трыма замежнымі партамі — Бейра (Мазамбік), Лабіту (Ангола), Кейптаўн (ПАР). Даўжыня аўтамабільных дарог — 145 тыс. км, у тым ліку 2,4 тыс. км асфальтаваных. Дарогі значна зношаныя. Працягласць ўнутраных суднаходных шляхоў — 16 тыс. км. Для многіх раёнаў краіны адзіным відам зносін ёсць паветраны транспарт. Галоўная асаблівасць транспартнай сеткі краіны — неабходнасць ажыццяўляць перавозкі змешана, часам з некалькімі перагрузкамі, што павялічвае транспартныя выдаткі.

Remove ads

Знешні гандаль

Экспарт (6,1 млрд даляраў у 2007) - алмазы, золата, медзь, кобальт, лесаматэрыялы, сырая нафта, кавы.

Асноўныя пакупнікі экспарту (у 2008): Кітай 47,3%, Бельгія 15,4%, Фінляндыя 9,6%, ЗША 8,1%, Замбія 4,4%.

Імпарт (5,2 млрд дал у 2007) - прадукты харчавання, машынабудаўнічая прадукцыя, транспартныя сродкі, паліва.

Асноўныя пастаўшчыкі імпарту (у 2008) - ПАР 28,4%, Бельгія 9,9%, Замбія 7,1%, Кітай 5,9%, Кенія 5%.

Знешні доўг - 10 млрд долараў (у 2007 годзе).

Найбуйнейшыя спажыўцы сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі ДРК — ЗША, Вялікабрытанія, Бельгія, Нідэрланды і іншыя краіны ЕС.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Паводле Канстытуцыі 2006 года Дэмакратычная Рэспубліка Конга падзяляецца на 26 правінцый.

Thumb
Правінцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Больш інфармацыі Нумар, Правінцыя ...
Remove ads

Органы ўлады

Дзейнічае Канстытуцыя, прынятая 18 лютага 2006 года.

Прэзідэнт — вярхоўны галоўнакамандуючы, гарант нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, а таксама выканання міжнародных дагавораў і пагадненняў: надзяляе паўнамоцтвамі губернатараў і віцэ-губернатараў правінцый; прызначае прэм’ер-міністра пасля кансультацый з парламенцкай большасцю; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны.

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: ніжняя палата — Народны сход, верхняя палата — Сенат[7].

Remove ads

Адукацыя

Thumb
Заняткі ў пачатковай школе

У 2001 годзе ўзровень пісьменнасці складаў прыкладна 67,2 % (80.9 % мужчыны і 54,1 % жанчыны) [8]. Сістэма адукацыі Конга кіравалася трыма міністэрствамі: Міністэрствам пачатковай, сярэдняй і прафесійнай адукацыі (Ministère de l'Enseignement Primaire, Secondaire et Professionnel , MEPSP) , Міністэрствам вышэйшай адукацыі і універсітэтаў (Ministère de l'Enseignement Supérieur et Universitaire, MESU) і Міністэрствам сацыяльных спраў (Ministère des Affaires Sociales, MAS). Сістэма адукацыі падобная да бельгійскай. У 2002 годзе было 19 000 пачатковых школ з 160000 вучняў, 8000 школ другога ўзроўню з 110000 навучэнцаў. Пачатковая адукацыя бясплатная і абавязковая (артыкул 43 канстытуцыі 2005)[9].

Колькасць вучняў у школах ўсталёўваецца паводле фармальнай рэгістрацыяй і не заўсёды адпавядае рэальнай наведвальнасці [10]. У 2000 годзе 65 % дзяцей ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў наведвалі школу [10] . У выніку шасцігадовай грамадзянскай вайны больш за 5,2 мільёна дзяцей не атрымалі адукацыі [10].

Культура

Культура Дэмакратычнай Рэспублікі Конга вельмі разнастайная, бо яе насельніцтва складаецца з сотняў этнічных груп, у асноўным банту.

З канца дзевятнаццатага стагоддзя традыцыйны лад жыцця рэгіёну змяніўся праз каланіялізм, барацьбу за незалежнасць, доўгае кіраванне Мабуту Сесэ Секо, а ў апошні час — Першую і Другую Кангалезскія войны. Нягледзячы на гэта, кангалезскія традыцыі і культура захавалі сваю самабытнасць.

Афіцыйныя святы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга [11]

Дата Свята
1 студзеня Новы год
4 студзеня Дзень мучанікаў незалежнасці
1 мая Дзень Працы
17 мая Дзень вызвалення
24 чэрвеня Дзень рыбы
30 чэрвеня Дзень незалежнасці
1 жніўня Дзень бацькоў
14 кастрычніка Дзень юнацтва
27 кастрычніка Дзень трох Заіраў (ракі, грошай, краіны)
17 лістапада Дзень узброеных сіл
24 лістапада Дзень пачатку II рэспублікі
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads