Нача (прыток Дзвіны)

рака ў Беларусі, прыток Заходняй Дзвіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Нача (прыток Дзвіны)
Remove ads

На́ча, На́чка — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзвіна.

Хуткія факты Нача, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва Нача паходзіць ад старабеларускага тэрміна нача, які азначае пачатак, новае ворыва, расчышчанае ад лесу месца[1][2][3].

На думку А. Вананаса, гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera. Паходжанне кораня not- няяснае. Ён супастаўляе яго з лац. natō, -āre «плысці, цячы», гр. νοτιος, νοτερος «мокры, сыры», дак. net- «цячы», ст.-інд. snáti, snāyatē «купае(цца)», дак. Νετιν-δαυα, ст.-сакс. nat «мокры, сыры», гот. natjan «мачыць»[4].

Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, прыпяцкай Лані, Бярэзіны, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы.

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня Начы каля 43 км. Бярэ пачатак у возеры Арэхаўна каля вёскі Арэхаўна, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Плошча вадазбору 424 км². Вадазбор дробнаўзгорысты. Даліна Начы на большай частцы трапецападобная шырынёй 200—300 м. Пойма перарывістая, адсутнічае ў сярэдняй і ніжняга цячэння. Рэчышча ўмерана звілістае, ў вярхоўі — каналізаванае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Берагі стромкія, складзены з суглінкаў і супескаў.

Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі: Гародзенка, Бедрыца, Валынка. Азёрнасць вадазбору каля 3 %. У басейне Начы азёры Белае, Бабына, Бабынічы, Сушына, Жураўна, Арэхаўна, Нявіда, Каравайна, Лесава, Лунічна, Людвішча, Саланец, Сердава, Доўгае, Забеліна, Ашуркава, Селігоры і інш.

Уздоўж ракі населеныя пункты Арэхаўна, Нача, Карсюкі, Астроўшчына, Палюдавічы і інш.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads