Ступені захаванасці моў
адзнака, выкананая ЮНЭСКА From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ступень небяспекі — ацэнка, якая даецца мовам у апублікаваным ЮНЕСКА «Атласе моў свету, якія знаходзяцца ў небяспецы». Ацэнка даецца паводле дзевяці крытэрыяў, галоўным з якіх з’яўляецца крытэрый перадачы мовы паміж пакаленнямі.[1]

Ступень небяспекі
У бяспецы | Мовай карыстаюцца ўсе пакаленні. Перадача мовы з пакалення ў пакаленне не парушаецца | англійская, арабская, іспанская, нямецкая, украінская, французская і іншыя |
Уразлівая | Гэтай мовай карыстаецца большасць дзяцей, але з некаторымі абмежаваннямі. Напрыклад, на гэтай мове размаўляюць толькі дома. | адыгейская, башкірская, беларуская, чувашская, неапалітанская, ідыш і іншыя |
Пад пагрозай знікнення | Мова не вывучаецца дзецьмі як родная мова | эрзянская, марыйская , неварская, ромская, удмурцкая, валонская і іншыя |
Знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай знікнення | Мова выкарыстоўваецца старэйшымі пакаленнямі і зразумелая бацькам, але яны не выкарыстоўваюць яе ў зносінах з дзецьмі і паміж сабой | брэтонская, інгрыйская, сефардская, нафусі , нанайская і іншыя |
Адраджэнне мовы | Мова ў працэсе аднаўлення | корнская, маньчжурская, мэнская і іншыя |
Мова ў крытычнай небяспецы | Гэтую мову ведаюць толькі старыя людзі, і яны рэдка ёю карыстаюцца | дахлік , оракская, тафаларская , ульчская і іншыя |
Мёртвая мова | 1. У свеце няма жывых носьбітаў мовы 2. Раней мова дакладна існавала, але цяпер дакладных звестак пра яе стан няма |
1. далмацінская, гоцкая 2. старажытнакападакійская , ліўская, юкагірская |
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads