Фрунзенская (станцыя метро, Масква)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Фрунзенская» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана на Сакольніцкай лініі паміж станцыямі «Парк культуры» і «Спартыўная». Знаходзіцца на тэрыторыі раёна Хамоўнікі Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы.
Remove ads
Гісторыя і паходжанне назвы
Станцыя адкрыта 1 мая 1957 года ў складзе пляцоўкі «Парк культуры» — «Спартыўная», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 43 станцыі. Станцыя атрымала назву па размешчаных паблізу Фрунзенскай набярэжнай і 1—3 Фрунзенскім вуліцам (а яны, у сваю чаргу, у гонар М. В. Фрунзэ (1885—1925), вайскоўца і партыйнага дзеяча СССР). До 1956 года вуліцы, а да 1926 года і набярэжная зваліся Хамоўніцкімі — ад гістарычнага раёна Масквы Хамоўнікі. Яго назва ўтварылася ад Хамоўнай слабады XVII стагоддзя, якая знаходзілася за сцяной Землянога горада і суседнічала з Дзявочым полем. У ёй побач жылі ткачы, якія выраблялі белае (хамоўнае) палатно, г.зн. хамоўнікі — «ткачы палатняншчыкі, абруснікі». У 1925—1986 гадах імя Фрунзэ насіла таксама вуліца Фрунзенскі (Хамоўніцкі) Вал. Праектная назва станцыі — «Хамоўніцкая». У 1991 годзе станцыю прапанавалі пераназваць у «Хамоўнікі»[2].
Remove ads
Рэканструкцыя
З 2 студзеня 2016 года станцыя была зачынена на рэканструкцыю, якая падоўжылася амаль год. На гэты час быў арганізаваны бысплатны аўтобусны маршрут «М» «Вуліца Хамоўніцкі Вал — Метро „Парк культуры“» з прамежкавым прыпынкам ля метро «Фрунзенская»[3].
Падчас рэканструкцыі на станцыі заміж трох эскалатараў ЭМ усталяваны чатыры новыя эскалатары ЭС, якія спажываюць на 40 % менш электраэнергіі[4]. Вестыбюлю станцыі было вернута гістарычнае аблічча[3].
Адкрыццё станцыі пасля рэканструкцыі адбылося 29 снежня 2016 года. У цырымоніі ўзяў удзел мэр Масквы Сяргей Сабянін[3].
Remove ads
Вестыбюлі і перасадкі
Станцыя мае наземны вестыбюль. Ён быў часткова дэмантаваны ў 1984 годзе, а яго ўнутраная частка ўбудавана ў будынак Маскоўскага палаца моладзі[3]. Мае выхад на Камсамольскі праспект і завулак Хальзунова[5].
Існуе план з'яднання Рублёва-Архангельскай лініі і Бірулёўскай лініі. Станцыя «Фрунзенская» можа стаць перасадкавай на перспектыўную станцыю Рублёва-Бірулёўскай лініі[6].
Зноскі
- А будет — Остоженка//Вечерняя Москва № 224 от 13 ноября 1991
- Информационная служба портала Стройкомплекса. Вестибюль станции метро «Фрунзенская» обрел исторический облик(недаступная спасылка). stroi.mos.ru. Комплекс градостроительной политики и строительства города Москвы (29 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2017. Праверана 4 красавіка 2017.
- Карта метро Москвы(недаступная спасылка)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
