Войская (Камянецкі раён)

аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Войская (Камянецкі раён)map

Во́йская[3] (трансліт.: Vojskaja, руск.: Войская) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Войская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
301[1]
Насельніцтва
941[1] чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631[2]
Паштовы індэкс
225066[2]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240813031
Войская на карце Беларусі ±
Thumb
Войская (Камянецкі раён)
Закрыць

Геаграфія

Размешчана на Высокаўскай раўніне, за 400 м ад левага берага ракі Крывуля, непадалёк ад яе вытоку. Побач знаходзіцца найбольшая абсалютная адзнака Высокаўскай раўніны — 198 м.

Паселішча ляжыць за 15 км на захад ад Каменца, за 47 км на поўнач ад Брэста, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст  Беласток. Па паўночнай мяжы вёскі праходзіць аўтадарога Высокае  Кобрын Р102.

Гісторыя

Інфраструктура

У вёсцы працуе сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, 4 крамы, малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Свята-Троіцкая царква.

З’яўляецца цэнтрам калектыўнага сялянскага аб’яднання «Колас».

Славутасці

Свята-Троіцкая царква з брамай-званіцай (1751)[5]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

За 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,4 км ад хутара Прыходы знаходзіцца курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча, датаваны XI—XII стагоддзямі.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007.  608 с.: іл. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 24
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вайска́я
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.