від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Маліна звычайная[3], Маліна чырвоная[4], Маліна[5][6][7][8][9] (Rubus idaeus) — расліна сямейства ружавых. З'яўляецца дыагнастычным відам для класу расліннасці Epilobietea angustifolii.
Маліна звычайная | |||||||||||||||||||
Плады маліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Rubus idaeus L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Расце па высечках, лясах, хмызняках, берагах рэк. Часта разводзіцца ў садах.
Маліна. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 |
Маліна звычайная — лістападны паўкуст са шматгадовым карэнішчам, з якога развіваюцца двухгадовыя надземныя сцёблы вышынёй 1,5-2,5 метра[10].
Карэнішча звілістае, дравяністае, са шматлікімі даданымі каранямі, якія ўтвараюць магутную разгалінаваную сістэму.
Сцёблы прамастаячыя. Парасткі першага года травяністыя[10], зялёныя з шызым налётам, сакавітыя, пакрытыя тонкімі, звычайна частымі мініятурнымі шыпамі. На другі год парасткі дранцвеюць і набываюць карычневы колер, адразу пасля плоданашэння засыхаюць[10], але з таго ж кораня на наступны год вырастаюць новыя сцёблы.
Лісце авальнае, чарговае, чэрашковае, складанае, няпарнаперыстае з 3—7 (звычайна 3—5) пільчастымі, зверху амаль голымі, знізу лямцава-апушанымі лісточкамі[10]. Зверху цёмна-зялёнае, знізу бялёсае, апушана дробнымі валасінкамі[10].
Кветкі 5-пялёсткавыя, белаватыя, каля 1 см у папярочніку, сабраныя ў невялікія пэндзлепадобныя суквецці, размяшчаюцца на верхавінах сцеблаў або ў пазухах лісця. Пялёсткі карацей долей чашачкі. У сярэдняй паласе Расіі маліна Цвіце з чэрвеня па ліпень[10], часам аж да жніўня. У Беларусі цвіце ў маі-чэрвені, ягады выспяваюць у ліпені.
Плады ўяўляюць сабой сакаўныя невялікія валасістыя касцянкі[10], зрослыя на кветаложы у складаны плод. Плод, як правіла, чырвонага колеру (ад ружовага да насычанага бардовага), аднак сустракаюцца сарты жоўтага і нават чорнага колеру (ажынападобныя)[11].
Плады з'яўляюцца звычайна на другі год. У першы год на парастках замяшчэння ў пазухах лісця толькі закладваюцца 2 кветкавыя пупышкі, з якіх на другі год адрастаюць пладовыя галінкі. У паўднёвых раёнах плады з'яўляюцца і на парастках першага года ў сярэдзіне восені. Існуюць таксама ремантантныя сарты маліны, адаптаваныя да ўмоў сярэдняй паласы Расіі, здольныя плоданасіць на парастках першага года[12].
Сустракаецца ў еўрапейскай частцы Расіі, Украіне, на Каўказе, у Сібіры; распаўсюджана ў Беларусі[13]. Ва Украіне распаўсюджана на Палессі, у паўночнай частцы ўкраінскага лесастэпу , у Карпатах. Культывуецца па ўсёй Украіне. Прамысловая нарыхтоўка магчымая ў Валынскай, Ровенскай, Івана-Франкоўскай, Чарнавіцкай, Закарпацкай абласцях.
Расце ў падлеску сырых мяшаных і шыракалістых лясоў, хмызняках, на ўзлесках, на высечках, га́рах, лясных палянах і прасеках, сярод іншых кустоў па берагах рэк і ў ярах, часта ўтварае суцэльныя зараснікі[10]. Ценетрывалая расліна.
Маліна шырока культывуецца як ягадная расліна.
Краіны-лідары па вырошчванні маліны:
Плады ўтрымліваюць да 11 % цукраў (глюкозу, фруктозу, пентозу), сляды эфірнага масла, пекцінаыя і бялковыя рэчывы, слізь, вітаміны C, A, B; 1-2 % арганічных кіслот (яблычная, цытрынавая, вінная, саліцылавая і інш .), спірты (вінны, ізаамілавы, фенілэцілавы), кетоны (ацэтаін, дыацэціл, β-янон), антацыяны цыянін, кацехіны (D-кацехіны, L-эпігалакацехін), да 0,3 % дубільных рэчываў[14][15].
3 мінеральных злучэнняў мякаць пладоў маліны ўтрымлівае шмат жалеза.
Насенне ўтрымлівае да 22 % тлустага алею[15].
Плады маліны |
Лекавая, харчовая, меданосная, дэкаратыўная расліна.
Ягады маліны маюць выдатныя смакавыя якасці. Плады маліны ўжываюць як свежымі, так і марожанымі або выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі варэння, жэле, мармеладу, сокаў, воцату[10]. Малінавыя віны, настойкі, лікёры[10] валодаюць высокімі смакавымі якасцямі.
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плады толькі лясной[10] маліны (лац.: Fructus Rubi idaei). Плады збіраюць спелымі, без кветаножак і кветкаложа. Сушаць пасля папярэдняга правяльвання у сушылках пры тэмпературы 50-60 °C, расклаўшы сыравіну тонкім пластом на тканіне або паперы[16]. У медыцыне сушаныя плады ўжываюцца як патагонны сродак, сіроп — для паляпшэння смаку мікстуры[10].
У народнай медыцыне выкарыстоўваюцца плады і лісце пры прастудзе, грыпе, як гарачкапаніжальны сродак.
Саліцылавая кіслата пладоў аказвае патагоннае, гарачкапаніжальнае і супрацьпрастуднае дзеянне. Сухія ягады маліны ў народнай медыцыне заварваюць як асобна, так і ў патагонных зборах пры прастудных захворваннях, грыпе, ангінах[10]. Маліна карысная пры малакроўі, атэрасклерозе і гіпертанічнай хваробе. Сіроп са свежых ягад дабаўляюць у непрыемныя на смак і пах лякарствы. Як вонкавы сродак маліну выкарыстоўваюць для выдалення вугроў і прышчоў. У народнай медыцыне адвары і настоі лісця і кветак маліны ўжываюць пры кашлі, як адхарквальны сродак, пры ліхаманкавым стане, захворваннях горла, вачэй. Водныя настоі лісця выкарыстоўваюць пры энтэрытах, калітах, а таксама пры скурных хваробах, імі палошчуць горла пры стаматытах і ангінах[17].
Меданос. Дзякуючы таму, што кветка маліны нахілена ўніз, пчала, якая здабывае нектар, знаходзіцца як бы пад натуральным падстрэшкам і можа працаваць нават падчас дробнага цёплага дажджу. З нектара, сабранага з 1 га квітнеючай лясной маліны, пчолы атрымліваюць 70 кг мёду, а з 1 га садовай маліны — 50 кг. Малінавы мёд змяшчае 41,34 % левулезы і 33,57 % глюкозы, валодае прыемным пахам і густам[18]. Пчолы, збіраючы нектар, павялічваюць ураджайнасць маліны на 60-100 %[19].
Лісце можа служыць для заварванне гарбаты. Яно змінаецца рукамі, лісце вылучае сок і чарнее, а потым яго сушаць на печы.
Маліна патрабавальная да ўрадлівасці, паветра- і вільгацезабеспячэння верхняга перагнойнага гарызонта глебы, дзе размешчана асноўная маса каранёў. Таму пад перадпасадачную апрацоўку глебы ўносяць высокія дозы арганічных і мінеральных угнаенняў. Пасадку маліны праводзяць восенню або вясной. Адлегласць паміж кустамі: пры куставым спосабе вырошчвання 0,7—1 м, пры палосным — 0,25—0,5 м. Добрыя ўраджаі магчымы толькі пры шпалернай культуры. На ўзроўні сярэдняй вышыні парасткаў нацягваюць два паралельныя рады дроту або сінтэтычнага шпагату з абодвух бакоў паласы раслін, шырынёй 30—50 см. Пры куставым спосабе вырошчвання парасткі падвязваюць веерам — да аднараднай шпалеры з двух радоў дроту[17].
Далейшы догляд насаджэнняў заключаецца ў рыхленні глебы і знішчэнні пустазелля, абрэзцы кустоў, унясенні ўгнаенняў, правядзенні паліваў, барацьбе са шкоднікамі і хваробамі. Глеба ў радах і міжрадкоўях павінна быць рыхлая, без пустазелля, а ў радах (палосах) — пад пастаянным слоем 10—15-сантыметровай мульчы з торфу, перагною і інш[17].
Калі каранёвыя парасткі дасягнуць вышыні 30—50 см, праводзяць нарміроўку маладых парасткаў, спалучаючы з рыхленнем глебы. Пасля апошняга збору ягад усе парасткі, якія адплоданасілі, выразаюць да ўзроўню глебы. Зімой маліна можа падмярзаць, гэта звязана не толькі з вялікімі маразамі, але і з рэзкімі перападамі тэмператур. Найбольш просты спосаб аховы маліны ад падмярзання — прыгінанне парасткаў да зямлі[17].
Сарты маліны вядомы з 16 стагоддзя.
Паштовыя маркі з малінай звычайнай выпушчаны поштай Беларусі і Узбекістана.
Выява маліны выкарыстана на гербах некалькіх адміністрацыйных адзінак.
Самыя розныя мастакі малявалі маліну на сваіх палотнах. Сярод іх Ганна Мунтэ-Норстэд , Сара Мірыям Піл , Вільям Мэйсан Браўн, Леві Уэлс Прэнціс , Фёдар Талстой, Іван Хруцкі і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.