мястэчка ў Гарадзейскім сельсавеце Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзе́я[2] (таксама Гаро́дзяя[2]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Гарадзейцы. Уваходзіць у склад Гарадзейскага пасялковага савету і зьяўляецца цэнтрам Гарадзейскага сельсавету Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3752 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Нясьвіжу. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы, на аўтамабільнай дарозе Нясьвіж — Наваградак Р11.
Гарадзея лац. Haradzieja | |||||
Касьцёл Сьвятога Язэпа | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1530 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Нясьвіскі | ||||
Пасялковы савет: | Гарадзейскі | ||||
Вышыня: | 169 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3752 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1770 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222610, 222611 | ||||
СААТА: | 6242557000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°19′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. | ||||
± Гарадзея | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гарадзея — старажытная вёска на гістарычнай Меншчыне. Да нашага часу тут захавалася Спаская царква, помнік архітэктуры XIX ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Непадалёк ад сучаснага мястэчка, у Вялікім Двары захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Брахоцкіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.
Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадзею (Гародзей) як маёнтак у Наваградзкім ваяводзтве, уладаньне Васіля і Льва Чыжоў, датуецца 1530 годам. У 1551 годзе Гарадзея перайшла ў валоданьне П. Ганусовіча, які ў 1555 годзе прадаў 3-ю частку маёнтку Б. Пратасовічу, а дзьве астатнія аддаў яму ў заставу. У 1571 годзе Б. Пратасовіч купіў увесь маёнтак, а ў 1575 годзе прадаў яго Радзівілам.
Пад 1726 годам Гарадзея ўпамінаецца як фальварак. У 1791 годзе каля вёскі Вялікай Гарадзеі (14 гаспадарак) збудавалі карчму, а ў 1795 годзе — яшчэ адну карчму каля вёскі Малой Гарадзеі (2 гаспадаркі).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадзея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1796 году ў Наваградзкім павеце. У ХІХ стагодзьдзі паселішча мела назву Горная Гарадзея. У 1852 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне палкоўніка Брахоцкага. У 1861 годзе Гарадзея стала цэнтрам воласьці. Уладзіслаў Сыракомля наведаў яе ў часе сваіх «Вандровак» і назваў «сапраўдным аазісам у гэтым баку». У маёнтку вырабляліся галяндзкія сыры, якія прадаваліся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу[3].
Паводле інвэнтару 1863 году ў фальварку Гарадзеі існавалі жылы дом, дом аканома (збудаваны ў 1795 годзе), саладоўня, склеп, птушнік, памяшканьні для жывелы, стайня, кузьня, млын; тут вырошчвалі садавіну і гародніну, выраблялі каўбасы[4]. З пабудовай Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі (1871 год) у Гарадзеі адкрылася чыгуначная станцыя. У 1876—1888 гадох на месцы цяперашняга мястэчка разьмяшчаліся маёнткі: Дольная Гарадзея (з 69 дзесяцінамі), спадчыннае ўладаньне А. В. Болтуць (з 1875 году), вадзяны і конныя млыны; Гарадзея (1353 дзесяціны зямлі), спадчына Э. А. Брахоцкай (з 1858 году), 3 карчмы, ветраны і вадзяны млыны; Гарадзея (235 дзесяціны зямлі), спадчына А. С. Марцінкевіча (з 1864 году) і фальварак Гарадзея, уладаньне Неслухоўскіх, вадзяны млын, гатэль для пасажыраў станцыі. Вёска Гарадзей (Гурна—Гарадзей) у 1886 годзе налічвала 48 двароў, тут існавалі валасная ўправа, крама, карчма[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, дзеяў малітоўны дом, працавалі 17 крамаў, цукровы і піўныя склады.
У Першую сусьветную вайну з 1915 году Гарадзея знаходзілася ў прыфрантавой паласе і звалася Замір’е.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзея абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
У лютым 1918 году Гарадзею занялі нямецкія войскі, у канцы 1919 году — бальшавікі, у жніўні 1919 году — польскія войскі, потым зноў бальшавікі, у кастрычніку 1920 году — зноў польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзея апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нясьвіскага павету і атрымала статус мястэчка.
У 1939 годзе Гарадзея ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, цэнтар сельскага і пасялковага саветаў у складзе Нясьвіскага раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Менскай) вобласьці[5][6]. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У Гарадзеі працуюць 2 сярэднія і музычная школы, школа-інтэрнат для дзяцей з парушэньнем слыху, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Купецкая, Лістападаўская, Нясьвіская і Шашэйная вуліцы, Паштовы і Школьны завулкі[13].
Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат») і лёгкай прамысловасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.