Азаркі Старыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аза́ркі Стары́я[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1770 год — зьяўляліся вёскай Мядзельскага староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 6 сем’яў.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 7 двароў і 68 жыхароў.
- 1900 год — у вёсцы адчыненая школа граматы.
- 1904 год — вёска налічвала 109 жыхароў.
- 1907 год — у складзе вёскі 19 двароў, 111 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 22 двары і 108 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Лук’янавіцкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 25 двароў і 109 жыхароў.
- ліпень 1943 году — падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 11 двароў.
- 1948 год — створаны калгас «Чырвоны сьцяг».
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца» з цэнтрам у вёсцы Лук’янавічы.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 14 жыхароў
- 1999 год — 24 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 16 двароў, 26 жыхароў
Карысныя выкапні
Каля вёскі Азаркі Старыя знаходзіцца радовішча пяшчана-жвіровага матэрыялу. Разьведаныя запасы на радовішчы складаюць 467 м³.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads