Азьвін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Азьвін (Ясьвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Асквін, Асьвін або Ашвін (Ascwin, Assuin, Asvin[1], Aschwin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Яскольд, Есьман, Яшмант; германскія імёны Askold, Esmann, Eschmunt) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

Адпаведнасьць імя Ясвойна германскаму імю Assuin (Oswin) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ясьвін (Jaswin)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: ziemie Jaźwiny miedzy rzeką Jabłonką liezącą (6 сьнежня 1527 году)[7]; до ручая прозываемого Ясвина, и тамъ дей надъ тымъ ручаемъ Ясвиномъ (4 лютага 1585 году)[8]; Jugielowa, wdowa Azwina (20 лістапада 1604 году)[9].

Remove ads

Носьбіты

  • Азьвін — кейданскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1604 годзе
  • Баляслаў, Юзэф, Станіслаў і Ігнаці Ясьвіны (Jaswin) — уладальнікі гаспадарак у Кальноце каля Падбярэзьзя на 1937 год[10]

Асьвіновічы (Oświnowicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Кіеўскага ваяводзтва[11].

У інвэнтары 1775 году ўпаміналася мясцовасьць Азьвіны (Озвины) каля Вільні[12].

На 1906 год існавалі вёскі Вялікія і Малыя Язьвіны і Сяліба Язьвіны ў Себескім павеце Віцебскай губэорні[13].

Назву Язьвіны маюць вёскі на гістарычных Меншчыне, Піншчыне і Случчыне. На гістарычнай Піншчыне існуе вёска Язьвінкі, у гістарычнай Прусіі — возера Осьвін.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads