Ясмант

мужчынскае асабістае імя (Osmund) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ясмант (Асмонт, Ашмонт, Ясмонт, Яшмант), Есьмант (Эсмунт, Есмунт, Эсмант, Ешмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Аскмунд, Асмунд, Ашмунд, Асмунт або Эшмунд (Ascmund, Asmund[1][2], Aschmund[3], Asmunt[4], Eschmunt[5]) і Осмунт або Асмонт (Osmunt[6], Osmont[7]) — імёны германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Яскольд, Есьман; германскія імёны Askold, Esmann) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[9], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Монтгерд; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Mundgerd) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11].

Адпаведнасьць імя Ашмонт германскаму імю Osmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[13].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Osmund[14].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Eschmund[15].

Назву Ясмунд (Jasmund), вытворную ад імя Ásmundr, мае адзін з паўастравоў вострава Ругену ў Балтыйскім моры[16].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: kamienica Jego Mości Pana Jasmanta (1688 год)[17]; Casimirus Jesmont (1729—1771 гады)[18]; Iesmont (1753 год)[19]; Anna Jesmunt (1756 год)[20]; Laurentius Jesmont… Helena Jesmontowna (1764—1786 гады)[18]; Jakub Jeszmant (1784 год)[21]; Mińsk… wioski i miejsca do tej parafii należące… Esmunty, JM panów Eysmontów (1784 год)[22]; Piotr Esmontt (1792 год)[23]; Franciskum Jasmontt (5 кастрычніка 1794 году)[24]; Elżbieta Petronela Jesmontt (1799 год)[25]; Marianna Asmontowicz (1820 год)[26]; Jerzy Asmontowicz (1837 год)[27]; Jerzy Aszmontowicz (1856 год)[28]; Esmunt Karol (1866 год)[29]; Esmont Adam (14 студзеня 1888 году)[30]; Jeszmont Felicyan (29 кастрычніка 1902 году)[31].

Remove ads

Носьбіты

  • Асмунд ( па 946) — выхавальнік малалетняга кіеўскага князя Сьвятаслава Ігаравіча
  • Есмунт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[32]

Есьманты — койданаўскія мяшчане, якія ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі[33].

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Эсмантаў[34].

Есьманты (Jeśmont) — прыгонныя з Троцкага павету, які ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[35].

Ясманты (Jasmont) — літоўскія шляхецкія роды зь Лідзкага і Троцкага паветаў[36][37].

Эсьманты (Eśmont) і Эсмунты (Esmunt) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[38].

Есьманты, Ясманты або Яшманты (Jesmont, Jasmont, Jaszmont) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[39].

Эсманты (Esmont) гербу Кораб — літоўскі шляхецкі род[40].

Есьмантовічы (Jeśmantowicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род[41].

Эсмант (Esmont) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[42].

У Беларусі адзначаюцца прозьвішчы Асмантовіч, Ешмант, Эсмант, Эсмантовіч і Эшмантовіч[43], на гістарычнай Смаленшчыне — Есмант[44].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся дзьве ўвалокі пустога грунту Ясмонтоўшчызна (Есмонтовщизна) у Амсьціслаўскім ваяводзтве і Ясмонцкае (Есмонтское) староства ў Аршанскім павеце[45].

На 1903 год існаваў засьценак Асмонтаўка ў Вількамірскім павеце[46].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads