Андрэй Салавей
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Віктаравіч Салавей (нар. 13 сьнежня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі». Футбаліст году Беларусі 2021 году. Мае таксама на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 году праходзіў у асноўны склад берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2013 году толькі ў другой палове стаў зьяўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выходзіў на замену. 1 верасьня 2013 году здабыў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1). У першай палове 2014 году не гуляў праз траўмы, у чэрвені 2014 году вярнуўся ў шыхты. У лістападзе 2014 году ўпершыню зьявіўся ў стартавым складзе берасьцейскай каманды. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У сэзоне 2015 году ўжо трывала замацаваўся ў аснове берасьцейцаў, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазццыі нападніка.
У студзені 2016 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[5]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2016 году выправіўся на зборы ва Ўзброеныя Сілы[6], у верасьні вярнуўся ў каманду. У першай палове сэзона 2017 году выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Тарпэда-БелАЗам»[7] і далучыўся да «Слоніма-2017»[8], дзе стаў адным з асноўных гульцоў.
У студзені 2019 году сышоў з слонімскага клюбу[9] і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лякаматыў»[10]. Замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў клюбу, у сэзоне 2020 году з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. У студзені 2021 году склаў дамову з «Гомлем»[11]. Стаў адным зь лідэраў каманды ў Найвышэйшай лізе і найлепшым ейным бамбардзірам. Паводле вынікаў сэзону заняў другое месца ў сьпісе бамбардзіраў Найвышэйшай лігі пасьля Дэмба Дарба, быў прызнаны найлепшым нападнікам і футбалістам году Беларусі[12].
У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту з «Гомлем» у якасьці свабоднага агента падпісаў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[13]. У новым клюбе ня здолеў замацавацца, у выніку чаго на сэзон 2023 году быў аддадзены ў арэнду ў казаскі клюб «Аксу». Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 года пакінуў клюб[14]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 году пакінуў клюб[15]. У студзені 2024 году пачынаў трэнавацца з салігарчанамі[16], аднак неўзабаве скасаваў кантракт з клюбам і стаў гульцом мазырскай «Славіі»[17]. За часам перадсэзоннай падтрыхтоўкі атрымаў пералом нагі, надоўга выбыўшы з гульні. У першым матчы па вяртаньні 3 жніўня 2024 году адзначыўся галявым дублем у браму «Дняпра»[18][19]. У сьнежні падпісаў новы кантракт з клюбам[20].
Remove ads
Дасягненьні
«Тарпэда-БелАЗ»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка
Сям’я
Старэйшы брат Арцём, футбаліст клюбаў «Дынама» (Менск), «Тарпэда-БелАЗ» і іншых.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads