Вінбор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вінбор, Вімбор — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Вінбар[a] (Вімбар, Вімбэр).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вімбэр (Wimber) і Барвін (Barwin) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) паходзіць ад гоцкага wins 'сябар'[2], а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барыла, Барвід, Вісбар; германскія імёны Barilo, Barvid, Wisbar) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Володко Винборовичъ (1528 год)[4]; земяне господаръские повету Ковенского Андрей, Лаврынъ а Урбанъ Миколаевичы, Юрый Матеевичъ, Матей, Адамъ Войтеховичы Винборовичы… Винборовича (4 студзеня 1583 году)[5]; Stanisław Wimbor (1667 год)[6]; Ród Lugayłów Wimborów: p. Eliasz Wimbor, p. Abram Wimbor, p. Kazimierz Wimbor, p. Maciej Wimbor[7], Jan Wimbor[8], Eliaz Wimber[9], Stanisław Winbor na miejscu Marcina Winbora… Piotr Winbor na miejscu Stanisława Winbora Dyrdy[10] (1690 год); Józef Wimbor (23 чэрвеня 1750 году)[11]; Andrzej Wimbor… Mateusz Wimbor… Józef Wimbor… Antoni Wimbor (6 лютага 1764 году)[12]; Antoni Wimbor rotmistrz brasławski (18 лістапада 1790 году)[13].

Remove ads

Носьбіты

Вінбары або Вімбары — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці і ў Ковенскім павеце.

Вінобэры (Winober) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Віленшчыны[14];

Вімбары (Вімборы) — літоўскі шляхецкі род[15].

Вімбар (Wimbor) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[16].

На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Вімбары.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads