Будзікід (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будзікід, Будгед — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Бода або Буда (Bodo, Budo) і Геда або Гіда (Geda, Gido) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[3], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5]. Такім парадкам, імя Будзікід азначае «пышны пасланьнік»[6] (тое ж, што і імя Гедбуд). Адзначаліся старажытныя германскія імёны Leobgid (Leob-gid), Ruadgid (Ruad-gid), Theotkid (Theot-kid)[7].
У Прусіі бытавала імя Butigede (1409 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс); terram regis Butegeyde (1290 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Будзікід (1240-я — каля 1290) — вялікі князь літоўскі
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся засьценак Будгеды ў Гарадзенскім павеце[10].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads