Вазгерд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вазге́рд (Вазгірд, Вайзгірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Возгерд (Возгірд).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ваза (Waso) і Герд або Гарда (Gerd, Gardo) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Вазгір, Важгін; германскія імёны Wospot, Wasger, Wesikin) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[4] або wasjan 'квітнець'[5], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Wassgaard[7] (Vasgaard[8]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wazgierd possidebant… Wazgierd (24 траўня 1409 году)[9]; locum cognominatum Waszgyerdowytzy (6 сьнежня 1497 году)[10]; делницу на имя Вазъкгирдовщину (12 траўня 1497 году)[11]; Я, Михайло Павъловичъ Вазкгиръдъ и з жоною моею Ульяною и з сынми нашими Васильемъ, а Семеномъ, Анъдреемъ, а Грицкомъ, и з дочками нашими с кнегинею Долзкою Любкою Тацъкою, а Мариною (4 красавіка 1542 году)[12]; Jakub Wozgierd (1621 год)[13]; Józef Wozgird (1752 год)[14]; Wazgierd Sędzia Ziemski Trocki… Wazgierd Podstoli Trocki (1766 год)[15]; Wayzgird (1802—1803 гады)[16].

Remove ads

Носьбіты

Вазгірды (Візгірды) і Вазгірды на Вазгірданах — літоўскія шляхецкія роды[17].

Вазгірд (Wazgird) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[18].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads