Валмонтышкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валмонтышкі (лет. Valmantiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёману. Уваходзяць у склад Вількійскага староства Ковенскага раёну Ковенскага павету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Валтмунт, Валмунт або Валмонт (Waltmunt, Walmunt, Walmont[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Sigimunt, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Валімонт азначае «гарлівасьць улады»[6].

Адпаведнасьць імя Вальмант германскаму імю Walmont сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1902 год — 148 чалавек[11]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads