Вялікія Вайшнарышкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кія Вайшна́рышкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Альшанкі. Уваходзяць у склад Граўжышкоўскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшын, Войшмунд; германскія імёны Woschel, Vussin, Vuisimundo) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы', а аснова -нар- (імёны ліцьвінаў Ашнар, Нарэла, Эйнар; германскія імёны Asinar, Narelo, Einar) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4]. Такім парадкам, імя Войшнар азначае «захаваны на паляваньні»[5].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 73 чалавекі
  • 2009 год — 62 чалавекі[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads