Эйнар

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйнар (Эйнэр, Энар), Айнар — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Агенар, Эйнэр, Эйнар або Айнар, пазьней Энар (Agenar, Einher, Einar, Ainar[1], Enar[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) / эйн- (айн-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[5], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[6], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[7], германскага heru 'меч'[8].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Эйнар складаецца з асноваў -эйх- (-эй-) і -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt), якая паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[9]. Такім парадкам, імя Эйнар азначае «захаванае лязо»[4].

У Польшчы ў 1770 годзе адзначалася прозьвішча Ejnerowicz[10].

У Прусіі бытавала прозьвішча Eigner[11][12], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eynur, Eywild, Eynuren bruder (26 траўня 1390 году)[14]; Геинур (1413—1424 гады)[15]; Еинару чоловекъ у Крожах (1440—1492 гады)[16]; Саку Еинаровичу два чоловеки (9 лістапада 1449 году)[17]; domino Bogdano Oynarowicz (8 сакавіка 1485 году)[18]; бояре немоноитские… Наць Аинарович (26 верасьня 1495 году)[19]; земли пустовских в Довкговскомъ повете, на имя Аинаровскую (17 лістапада 1507 году)[20]; людеи… Митко Вяткович Аинаривичи (2 студзеня 1512 году)[21]; имене отчинное держали у Аинском повете на имя Аинаровичи (3 сакавіка 1514 году)[22]; Петраш Еинаровичъ (1528 год)[23]; Петръ и з братею Оинаровичи (1 ліпеня 1542 году)[24]; Миколай Гришковичъ з Ейнаровичъ… Юрьи Ейнаровичъ з села з Ейнаровичъ[25], Петръ Юръевичъ з Ойнаровичъ[26], з именья Айнаровского[27] (1567 год); ludźmi Eynarowiczami (25 студзеня 1602 году)[28]; Pan Jan Eynarowicz… s panią Wojciechową Eynarowiczową[29], Pan Jeronim Eynarowicz[30] (1621 год); Piotr Jan Enorowicz (1663 год)[31]; Hieronim Eynerowicz[32], Jan Eynarowicz[33] (1690 год); Eynarowicze… Eynary… Oynarowicze (1744 год)[34].

Remove ads

Носьбіты

Эйнаровічы (Ejnarowicz) — прыгонныя зь вёскі Варашылкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[41].

Эйнаровічы гербу Бялыня — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[42].

Эйнаровічы (Ejnarowicz) гербу Дзялоша — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[43].

Эйнэр (Ejner) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[44].

На 1906 год існаваў фальварак Енараўка (Енароўка) у Невельскім павеце Віцебскай губэрні[45].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Айнаравічы, на гістарычнай ТроччынеЭйнаравічы.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads