Вігайла
(XIV ст.) староста вількамірскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вігайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вількамірскі (1398).
Імя
Вігела або Вігал (Wigelo, Wigal[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4]. Такім парадкам, імя Вігайла азначае «жвавы ў бойцы»[5] (тое ж, што і імя Гельвіх).
Адпаведнасьць імя Вігала германскаму імю Wigelo, засьведчанаму ў VIII стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigel[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wygel (23 красавіка 1398 году)[8]; Wigail, houptman czu Wolkomir[9], Wigail, capitaneus in Wilkomir[10] (12 кастрычніка 1398 году)[11]; Викгаило (1398 год)[12].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Меў брата Чупурну.
Выступаў як сьведка ў Гарадзенскай (23 красавіка 1398 году) і Салінскай (12 кастрычніка 1398 году) умовах з крыжакамі, дзе значыцца старостам вількамірскім.
Меў сына Гінтаўта і, магчыма, Таліята (у дакумэнце Чартарыйскага міру як сьведка выступае Таліят Вігайлавіч)[13].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads