Гінтаўт

прозьвішча і мужчынскае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гінтаўт (Гінталт, Гінтальд, Кінтаўт), Гентаўт (Кентаўт), Кантаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кандалд, Гандалд, Кенталд або Генталт (Candoaldo, Gandualdus[1], Kentuald[2], Gentaltus[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Гінтаўт (Gintowt) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[6].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гінтаўт складаецца з асноваў -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen), якая паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[7], і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[8], германскага þeudo[9] 'род, народ'[10]. Такім парадкам, імя Гінтаўт азначае «зачатак роду» (тое ж, што і імя Таўцігін)[11].

Імя Гінтаўт бытавала ў Прусіі: Hans Gynthawte[12]. У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Gintaut[13].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Гінтальт (Gintolt)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gyntawt Wigails son[15], Gynthowd filius Wilgaws[16] (12 кастрычніка 1398 году); Gyntold (18 студзеня 1401 году)[17]; Tiddika Gynthawten son (13 чэрвеня 1406 году)[18]; Ginthawt (пачатак XV ст.)[19]; Gientowtu, Szawtowtowu bratu, człowiek (1422 год[20] паводле выпісу 1618 году)[21]; Johannes Ginthold (27 верасьня 1422 году)[22]; Gintoldo de Ziruntin (Gintold[23]; 20 красавіка 1424 году)[24]; пять чоловековъ… а Кгенътовта (1440—1492 гады)[25]; Борису Кинътовтовичу… Буивиду, Борисову брату (11 верасьня 1449 году)[26]; pro filio meo Gintholth (5 ліпеня 1472 году)[27]; Битовъта Кинътовътовича… к его ойчызне еще отцу его Кинътовъту, и потомъ Кинътовът умер, а Битовтъ… Битовъту Кинътовътовичу (30 траўня 1481 году паводле выпісу 19 верасьня 1568 году)[28]; въ бояр… в Кинътовта Вожъкгаиловича (2 ліпеня 1493 году)[29]; два чоловеки на имя Янка Кинтовтовича (1508 год)[30]; Григор Кинътовътовичъ[31], Богданъ Канътовтовичъ[32] (1528 год); бояр — Мицка Кинтовтовича (1 чэрвеня 1534 году)[33]; Митко Кгинтовтович… Петко Кгентовтович (1537—1538 гады)[34]; sioła Gintowtowiczow (12 кастрычніка 1561 году)[35]; Миколай Матеевичъ Кгинтовтъ[36], Миколай Якубовичъ Вислоухъ съ Кинтовтовичъ[37], з дому своего Кинтовтовича[38] (1567 год); продку его неякому Битовъту Кинътовътовичу… Кинътовътовича… отцу его Кинътовъту… Кинътовтъ (19 верасьня 1568 году)[39]; пановъ Кгинтовтовичовъ (23 чэрвеня 1583 году)[40]; панъ Крыштофъ Кинтовтъ Жердненский… Кинтовту… Кинтовта (18 сакавіка 1615 году)[41]; Ja Maciey Kintowt — ienerał ziemski Wołkowiski… Maciey Kintowts (студзень 1652 году)[42]; Матвей Мартынов сын Кинтофт, Якуб Мартынов сын Кинтофт (1655 год)[43]; Jan Gintołt (8 верасьня 1662 году)[44]; p. Gintowt (1673 год)[45]; Michał Gabryel Gintofft, Horodniczy Trocki (1674 год)[46]; jmp. Gintowt, podczaszy oszmiański (1690 год)[47]; Kantowt Christophorus (XVII—XVIII ст.)[48]; Franciszek Kątowt (1740 год)[49]; JM pan Gintoft (1744—1749 гады)[50]; Magdalena Kantowtt (1746 год)[51]; F. Antonius Gintowt (1754 год)[52]; Helena Kentowtt (1763 год)[53]; Marcin Gintowtt (4 кастрычніка 1765 году)[54]; Antoni Gintowtt[55], Piotr Gintowtt[56], Maciey Gintowtt[57] (24 кастрычніка 1765 году); Marcelli Gintowft (1785 год)[58]; Jan Gintowt (1798 год)[59]; Jakub Kintowtt (1821 год)[60]; Stanisław Ginttowtt (1832 год)[61]; Михаилъ Гинтовтъ (1860 год)[62]; Gintowt-Diweltowski Jan (26 кастрычніка 1908 году)[63].

Remove ads

Носьбіты

Прыдомкам Гінтаўт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Дзевялтоўскіх гербу Трубы[70].

Гінтаўты — парафіяне касьцёла ў Ільлі на 1853 год[71].

Гінтаўты гербаў Даленга, Ляліва і Тры Трубы — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[72].

Гінтаўты або Лакянскія-Гінтаўты (Łokiański-Gintowt) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[73].

Гінтальды (Gintold) — літоўскі шляхецкі род[74].

Гінтаўт (Gintowt, Gintowtt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[75].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Кантаўт (Kantaut)[76]. На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Гантаўт у летувізаванай форме[77].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Кентаўты ў Жамойцкім старостве[78].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Гінтаўшчына.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads