Візгінт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Візгінт (Вісагінт, Высагінт, Віскінт, Візгінд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Віс (Wis) і Гент (Gentt) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3]. Такім парадкам, імя Візгінт азначае «чары мудрасьці»[4]. Адзначалася германскае імя Wisgonda (Wis-gonda)[5].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Wiskint[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Визкгинъту семъица (1440—1492 гады)[7]; Wyskint (Хроніка Быхаўца)[8]; у Волкиницкомъ повете… въ Високгинтовичох (29 траўня 1511 году)[9]; люди Лепунского повета, високгинтовичы… людей у Високгинтах… высокгинътовцы (14 траўня 1528 году)[10]; у Волкиницкомъ повете… у Високгинтовичахъ (16 кастрычніка 1533 году)[11]; słuzba Kurmiow… Michal Wizgint (24 чэрвеня 1695 году)[12].

Remove ads

Носьбіты

  • Візгінт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Канстанцыя Візгінд (Визгинд) — шляхцянка з ваколіцаў Расенаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[13]

Візгінты гербу Грымала[14] — літоўскі шляхецкі род[15].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads