Вістычы
вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́стычы[3] (таксама Выстычы[4]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзяць у склад Чарнаўчыцкага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 687 чалавек. Знаходзяцца за 12 км на поўнач ад Берасьця.
Вістычы — старажытная вёска на гістарычнай Берасьцейшчыне. Да нашага часу тут захаваліся былы касьцёл Сьвятой Соф’і ў стылі віленскага барока пры зьнішчаным уладамі Расейскай імпэрыі кляштары цыстэрыянаў і мэмарыяльная калёна, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац і капліца-пахавальня Ягмінаў (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Remove ads
Назва
Вэст (West) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова віст- (вест-) (імёны ліцьвінаў Вештар, Вештарт; германскія імёны Wistarius, Westhard) паходзіць ад гоцкага *wist[6], германскага west 'захад'[7].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Вістычы ўпамінаюцца ў 1471 годзе як маёнтак у Берасьцейскім павеце Троцкага ваяводзтва. Уладальнік паселішча Ян Насута фундаваў тут парафіяльны касьцёл[8]. У XVI ст. маёнтак перайшоў да маршалка дворнага і старосты берасьцейскага Ю. Ільлініча, пазьней — Тышкевічаў.
У 1678 годзе[9] з фундацыі падкаморага берасьцейскага Яўстаха Тышкевіча[10] ў Вістычах збудавалі касьцёл і кляштар цыстэрцыянаў. У 2-й палове XVIII ст. маёнтак перайшоў да Ягмінаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вістычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях. У вайну 1812 году, у верасьні, пры пераправе праз раку Лясную каля вёсак Вістычаў, Клейнікаў і Церабуні адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. францускіх і 1 тыс. расейскіх салдат, а вёска згарэла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар цыстэрыянаў. На 1849 год у маёнтку была плаціна і 8 мастоў. На 1863 год у Вістычах працавалі карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў П. Ягмін. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Маскоўскааг Патрыярхату. У 1889—1890 гадох у вёсцы працавала народная вучэльня, дзе навучаліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вістычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[11]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Вістычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 3 двары.
У 1939 годзе Вістычы ўвайшлі ў БССР. На 1940 год у вёсцы было 5 двароў, на 1996 год — 190, на 1997 год — 170. У 2000-я гады Вістычы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.
- Вёска на старых здымках
- Касьцёл, 2.02.1916 г.
- Алтар, 1939 г.
- Брама, 1919—39 гг.
- Калёна, 1919—39 гг.
- Сядзіба, 14.02.1916 г.
- Альтанка, 14.02.1916 г.
- Палац. Ю. Клос, 1930 г.
- Капліца-пахавальня, 1928 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Вістычах працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
Зь сьнежня 1949 году ў вёсцы працуе сельскагаспадарчае прадпрыемства, першапачаткова — калгас імя Сталіна (да сакавіка 1957 году), потым калгас «Расьсьвет», зь сьнежня 1969 году — саўгас «Расьсьвет». У 2001 годзе саўгас ператвораны ў Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства саўгас-сад «Расьсьвет».
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Калёна мэмарыяльная (XVIII ст.)
- Касьцёл Сьвятой Соф’і (XVIII ст., цяпер царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Парк пры сядзібе Ягмінаў
Страчаная спадчына
- Капліца-пахавальня Ягмінаў (XIX ст.)
- Кляштар цыстэрыянаў (1678)
- Палац Ягмінаў (XIX ст.)
Галерэя
- Краявіды Вістычаў
- З боку апсыды
- Званіца
- Звон
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads