Віст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віст, Вест (Вешт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Веста, пазьней Вэст або Віста (Questo[1], West, Viste[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віст- (-вест-) паходзіць ад гоцкага *wist[4], германскага west 'захад'[5][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вістэла, Віштэнь, Вештар, Вештарт, Арвіст. Адзначаліся германскія імёны Wistila, Wisten, Vestarr, Westhard, Ariovist[b].
У Прусіі бытавалі імёны: Weystulle / Waistul (1318 і 1389 гады), Waystote / Waystoth / Waystod (1299, 1320 і 1398 гады)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilibus… Joanne Wieszstowicz (18 ліпеня 1478 году)[12]; Pawel Wiestow. (1558 год)[13]; именьемъ своимъ набытымъ подъ Берестьемъ, Вистичами (1 жніўня 1563 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
Вешта (Wieszta) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].
На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе старажытная вёска Вістычы.
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы веш- зь летувіскай мовы viẽšas 'агульны, усеагульны, публічны', viešė́ti 'гасьціць у кагосьці'[6] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads