Вісігаўд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вісігаўд (Візгаўд, Візгаўт, Візкоўд), Візгольд — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Вісагаўд (Wisogoz[1], у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у goz)[2], Вісігалд (*Wisigold[3][4]) і Гаўдвіс (Gauduis) — імёны германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[7] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[8]. Такім парадкам, імя Вісігаўд азначае «мудрасць цноты»[6].
Адпаведнасьць імя Вісігаўд германскаму імю Wisogoz адзначаў яшчэ ў 1892 годзе Аўгуст Біленштайн(en)[9].
У Прусіі бытавалі імёны Вісігаўд і Гаўдвіс (Гаўдывіс): Wissegaude (10 жніўня 1299 году)[10], Gaudois (1384 год), Gawdewis[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: patrem Wissegaudi de Medenow (Хроніка Прускай зямлі)[12]; Wissegaude vnd Lubenne… sie wonen im Brandenburgischen gebite (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[13]; Wissegawden von Birgil im gebyte zu Brandenburg (26 траўня 1408 году)[14]; Wissegauden (1409 год)[15]; три чоловеки у Медницкои волости: Визкголдъ… Кголмину у Кнетове чоловекъ Визкголдъ (1440—1492 гады)[16]; Можун Визковдович (1537 год)[17]; пaxолокь Павелъ Визкговтовичъ (1 чэрвеня 1567 году)[18]; Elisabetha Wizgowdowna (4 чэрвеня 1713 году)[19]; Martinum Wisgawdowicz (29 студзеня 1796 году)[20]; Joannem Wisgawdowicz (12 лістапада 1797 году)[20]; Joannem Wisgowd (28 студзеня 1819 году)[20].
Remove ads
Носьбіты
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads