Гарбут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарбу́т (Гарбот, Гарбуць), Ге́рбут (Е́рбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гарыбод або Ерыбода, пазьней Герботэ або Гарбот (Heribod, Eribodo, Herbothe, Harboth[1]) і Бутэр (Butter) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) паходзіць ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Herbot (Herbut)[7]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна адзначаліся германскія антрапонімы Herbut і Herbutowna[8].

У Прусіі бытавала імя Арбут (Эрбут): Arbute (1357 год), Erbut[9]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Erbutt[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: двора Жорославъки в Городеньскомъ повете, што перед тымъ з данины нашое Иванъ Кобяковъ держалъ, з людми из землями, и с челядю невольною… Олифер Лошинчичъ а Харъбута а Окген служъба (17 лістапада 1529 году)[11]; Якгъмин Горбутевич (1 ліпеня 1542 году)[12]; Макаръ Павловичъ з Горботовичъ… Васко Мискевичъ з Горботовичъ… Евлашъ Томтовичъ ковичъ з Горботовичъ… Яско Яцковичъ з Горбутовичъ… Гришко Белоусовичъ з Горбутовичъ (1567 год)[13]; p. Michał Jerbutt (9 чэрвеня 1654 году)[14][a].

Remove ads

Носьбіты

Гарбутовічы (Harbutowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[17].

Гербуты — літоўскі шляхецкі род[18].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Згарбут: Брезовский Згорбутович (1528 год)[15] (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[16])

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads