Даўбор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўбор (Даўбар, Даўбэр, Даўбір, Дабар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўбар[a] (Доўбэр, Даўпар).
Паходжаньне
Даўбэр, Дэўбэр, Тэўбэр або Дабэр (Dauber, Deuber[1], Teuber[1], Daber[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6], аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[7], а аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) — ад гоцкага baira[8], германскага bero 'мядзьведзь'[9]. Такім парадкам, імя Даўбор азначае «годнае нараджэньне»[10].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Tauber[11], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dabor (Хроніка Прускай зямлі)[13]; у Клецкои волости Петрищу Григоревичу шесть чоловеков бортников: Демид а два Добаревича (1440—1492 гады)[14]; nobiles… Steczko Dauborowycz… dominus Daubor (6 сьнежня 1522 году)[15]; Янель Довборовичъ[16], Довбор Товтвоишовичъ[17], Мартинъ а Лаврин Довборовичи[18], Лавринъ Довборовичъ[19] (1528 год); Яна Довборовича з братьею его (16 чэрвеня 1531 году)[20]; а служебника Бартоломеева Довборовича (8 сакавіка 1541 году)[21]; слуги путные браславские Довборовичи (8 лістапада 1555 году)[22]; стрелцы Верболовские Новое Воли… Юрю Довъбировичу (1557—1558 гады)[23]; боярин керновъский Янъ Бартламеевичъ Довбор (14 лістапада 1561 году)[24]; Езофъ Маркевичъ Доборъ… Петра Доборовича сынъ Янъ… Болтромей Доборовичъ… Станиславъ Доборовичъ (1567 год)[25]; я Андрей Даборъ… Андрей Даборъ рукою власною подписалъ (14 ліпеня 1596 году)[26]; бунтовниковъ… Хому Тавборовича… Хому Тоборовича (7 жніўня 1601 году)[27]; Jan Dauborowicz (1602—1615 гады)[28]; Jan Dawbor (3 чэрвеня 1656 году)[29]; Dauborowicz (1668 год)[30]; Daupor (1671—1681 гады)[31]; Dawborowicz (1677 год)[30]; Adam Daubor[32], na miejscu P. Michała Dowborowicza z przykupli od P. Augustyna Dowborowicza[33] (1690 год); Kazimierz Dowbor (1703 год)[34]; Daubory… Dołborow (1744 год)[35]; Maciej Douber (1746 год)[36]; Casimirus Doubar (11 сакавіка 1777 году)[37]; Jerzy Dauberewicz (1789 год)[38]; Joannem Dauborowicz (10 сьнежня 1794 году)[39]; Jerzy Dawbar (1803 год)[40]; Taberówna (1814 год)[41]; Szymon Dowbar (1802 год)[42]; Hieronm Daupar (1803 год)[43].
Remove ads
Носьбіты
- Янель Даўборавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Даўбор Таўтвойшавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Марцін і Лаўрын Даўборавічы — смаленскія баяры, які мелі маёнтак у Браслаўскім павеце і ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Лаўрын Даўборавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Барталамеевіч Доўбар — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1561 годзе
- Уладзіслаў Доўбар Мусьніцкі († 1706) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік полацкі[44]
- Караль Доўбар Маркевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік берасьцейскі ў 1720—1735 гадох[45]
- Ануфры Доўбар Мусьніцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік полацкі ў 1776 годзе[46]
- Ян Доўбар — жыхар мястэчка Кублічаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1791 годзе[47]
Доўбары — парафіяне царквы ў Заслаўі на 1858 год[48].
Доўбары (Doubor) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[49].
Доўбары гербаў Драгамір і Прыяцель — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[50].
Доўбары — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[51].
Доўбары гербу Здабар — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[52].
Дэбура-Макоўскія (Макоўскія з Доўбараў), Доўбары-Мусьніцкія і Даўбары-Мяшкоўскія — літоўскія шляхецкія роды[53]
Доўбар (Dowbor) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[54].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Даўбер у летувізаванай форме[55].
Табера (Tabero) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[56].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Даўборышкі або Мусьнікі ў Ашмянскім павеце, Даўбароў у Менскім ваяводзтве, Даўборышкі або Больнікі ў Вількамірскім павеце, Даўборы ў Жамойцкім старостве, а таксама сяло Дзяўборышкі (Девборишки) або Падворнікі каля Мусьнікаў і фальваркі Даўбарова ў Менскім ваяводзтве і Даўбароўскі або Мхерын у Аршанскім павеце[57].
На 1905 год існавала ўрочышча Добар у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні[58].
Вёскі з назвай Даўбарова існуюць на гістарычных Ашмяншчыне і Меншчыне. На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Даўбарышкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads