Герыла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герыла (Герла, Герэль, Геруль, Гірэла), Керыла (Керэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Герыла, Герла, Керыла або Керэла (Gerilo[1], Gerlo, Kerilo, Kerelo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Geryl[4]: circumspecto viro, consule civitatis Crosne… Iacobo Geril (1412 год)[5].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Герэла (Giereła, Gierełło, Giereło), Керэла (Kiereło) і Керэловіч (Kierełowicz)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: et aliam viam, que vadit ad Gerylo (7 чэрвеня 1492 году)[7]; у волости Грезкои… землъ пустовъских… Кгирелевъщины а Кормановъщины (20 сьнежня 1551 году)[8]; Girela (1671—1681 гады)[9]; et Annae Kierulowna (18 жніўня 1710 году)[10]; wieś Wozowniki… Franciszek Gierel (23 красавіка 1755 году)[11]; Symon Gierulewicz, Tadeusz Gerulewicz… Zygmunt Gierulewicz (9 лютага 1791 году)[12]; Ignacy Gieryllowicz (1828 год)[13]; Ignacy, Wiktoria Gierylowicz (1831 год)[14]; Zofia Kieryło (1833 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Гірэла (Jerzy Gireła) — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1665 годзе[16]
- Браніслаў і Вінцэнт Герыловічы (Gieryłowicz) — уладальнікі Камайску каля Докшыцаў на 1912 год[17]
Керэлі (Kierel) — прыгонныя зь вёсак Навасядаў і Мікуцянаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[18].
Герловічы (Gerłowicz) і Герулевічы (Gierulewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[19].
Герловічы (Gierłowicz) гербу Геральт — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[20].
Гірыловічы (Giryłowicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Жытоміру[21].
Гарэль (Garel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Гарылішкі каля Вялёны[23].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Керэлі, у гістарычнай Прусіі — Гералішкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads