Прывалкі

вёска ў Госкім сельсавеце Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Прывалкі
Remove ads

Прыва́лкі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Уваходзяць у склад Госкага сельсавету Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2014 год — 174 чалавек. Знаходзяцца за 37 км на паўночны захад ад Горадні, на шашы Р42.

Хуткія факты

Прывалка — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства.

Каля вёскі месьціўся памежны пункт пропуску «Прывалкі». Аддзяленьне берагавой аховы памежнага паста «Прывалкі» вартавала дзялянку беларуска-летувіскай мяжы на Нёмане даўжынёй 18 км. Аддзяленьне несла дазор на катэрах і зімовым судне «Пэгас» на паветранай падушцы. Гарадзенская памежная група дадаткова мела падтрымку 11 добраахвотных дружынаў[2].

Remove ads

Назва

Паводле народнага паданьня, тапонім Прывалка ўтварыўся ад «правалу» (некалі на гэтым месцы стаяў прыгожы «Райгорад», які нібы праваліўся пад зямлю), на краі якога ўзьнікла паселішча.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб места, 1792 г.

Прывалку заснавалі пасьля таго, як бліжэйшую крэпасьць Райгорад у XIV стагодзьдзі спалілі крыжаносцы. Былое райгарадзкае замчышча побач са старыцай Нёмана, дзе стаяла царква, атрымала назву Сьвятой гары[2]. Першы пісьмовы ўпамін пра Прывалку зьмяшчаецца ў сьпісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569 годам. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1650 годзе Прывалка атрымала прывілей на правядзеньне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Агінскіх[3]. 27 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбурскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»[4]. У 1793 годзе места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводзтва. У мястэчку перад касьцёлам дзеяў рынак. Працавалі заезныя дамы і шынкі. Ладзілі кірмашы[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Стары касьцёл, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Прывалка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Слонімскай (1795—1797), Літоўскай (1797—1802) і Гарадзенскай губэрняў[5]. Расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права і панізілі статус Прывалкі да вёскі. У 1885 тут было 33 двары, дзеяў касьцёл.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Прывалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Thumb
Стары касьцёл, 1910 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прывалка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час тут было 112 двароў.

У 1939 годзе Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. За савецкім часам значная частка насельніцтва езьдзіла на аўтобусе на працу ў Друскенікі (Летувіская ССР)[2]. На 1998 год у вёсцы было 117 двароў, на 2000 год — 110.

У 2007 годзе зачынілі базавую школу. На 2014 год 4-х школьнікаў вазілі на аўтобусе сельгаскаапэратыву «Прывалкі» ў Гожу. Большасьць насельніцтва працала на фэрме адкорму кароваў. Мясцовасьць вядомая дзейнасьцю тытунёвых кандтрабандыстаў, якія сплаўлялі скрыні з цыгарэтамі на летувіскі бок па Нёмане. У 2012 годзе на іншы бераг пад вадой спрабавалі пераправіць 120 скрыняў. За 2013 год вылавілі 14 партыяў коштам 280 млн рублёў (31 тыс. $), а паблізу мяжы з дапамогай мясцовых жыхароў выявілі 6 выпадкаў сховаў цыгарэтаў на 410 млн рублёў (46 тыс. даляраў)[2].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 387 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 611 чал.; 1998 год — 284 чал.; 1999 год — 271 чал.; 2000 год — 279 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 206 чал., 2014 год — 174 жыхары і 81 хатняя гаспадарка[2].

Інфраструктура

У вёсцы працуюць клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads