Дырбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дырбут (Дзербут, Цірбут, Тырбут, Дэрбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Дырыбода (Direbode[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Дзірман, Дырмунт; германскія імёны Diericke, Direman, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4] або ад асновы -буд- (-бод-)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи у Вилкеискомъ жо повете… Юрка Дырбутовича (2 сьнежня 1522 году)[6]; Юри Тирбутович (1537—1538 гады)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Дзербут — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[8]
- Павал Урбанавіч і Войцех Юр’евіч Дзербутовічы — расенскя зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1584 і 1585 гадох[9]
- Мікалай Шыманавіч Дзербутовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[10]
- Ядвіга Паўлаўна і Ганна Войцехаўна Юр’евіч Дзербутовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1592 годзе[11]
- Гендрута Юр'еўна Філіпава Дзербутовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1586 годзе[12]
У XVI ст. існавалі ніва, поле і маёнтак Дзербутавічы ў Жамойцкім старостве[13].
Дзербуты (Derbut) гербаў Дрыя, Корчак і Любіч — літоўскія шляхецкія роды[14].
Дэрбуты — літоўскі шляхецкі род[15].
Тырбуты — літоўскі шляхецкі род[16].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads