Жывальт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жывальт[1] (Жывульт[2]), Зывальт (Зевальт, Зэвэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Зівальд або Зевальд (Siwaldus, Sewaldus) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zewalt[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: p. Roman Ziwult (15 лютага 1665 году)[7]; Michała Żywalta, czesznika (13 лютага 1711 году)[8]; Roman Zywolt Budowniczy Połocki (1743 год)[9]; pana Michała Żywalta — podstolego Połockiego (20 ліпеня 1733 году)[10]; Gwalbert Zewaldt (1773 год)[11]; Jan Ziewalt (1799 год)[12]; Zewelt Paulina z Uzłowskich (12 чэрвеня 1897 году)[13]; Zewelt (1909 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

  • Зывольд Гульдэнмунд зь Нюрнбэргу (Zywold Guldenmund z Norimberka) — жыхар Прагі, які ўпамінаецца ў 1521 годзе[15]
  • Раман Янавіч Жывальт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, будаўнічы полацкі ў 1668—1693 гадох[16]
  • Міхал Жывальт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі полацкі ў 1698—1733 гадох[17]
  • Станіслаў Жывульт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік полацкі ў 1700—1710 гадох[18]

Зывальты або Зывульты (Zywalt, Zywult) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[19].

Жывульты (Żywult) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[20].

Жывалты (Żywałto) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[21].

Жывальты або Зывульты (Żywolt, Zywult) — літоўскі шляхецкі род з Полацкага ваяводзтва[22].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Жывультаўшчызна ў Полацкім ваяводзтве[23].

На 1904 год існавалі паселішчы Шэвалдоўшчынскія Фядоркі і Шэвалдоўшчынскія Пруднікі ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[24].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads