Загальская Слабада

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зага́льская Слабада́[1] — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавету.

Хуткія факты

Да 1 снежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Казялускага сельсавету[2].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб уласны роду Лозкаў[3].
Thumb
Герб уласны роду Абуховічаў[a].
Thumb
Герб уласны роду Палубінскіх.
Thumb
Герб уласны Нячай-Грузевічаў[4].
Thumb
Загальскае староства ў апошняй чвэрці XVIII ст.
Thumb
Двор[b] і мястэчка Загальле на пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

12 чэрвеня 1618 году пан Мікалай Харлінскі, уладальнік Хвойніцкіх добраў, паклікаў у суд панства Гальшку з Гулевічаў і Міхала Лозкаў за тое, што іх падданыя з маёнтку Загальле забралі валоў у яго падданых з Паселічаў, Карчовага, Малішава, Хвойнікаў і інш., ды ўвялі іх да добраў Рожава[5]. Маршалак мазырскі пан Лозка, імаверна на правах старосты, трымаў «sioło i dwór Zahale» і ў 1622 годзе, калі каронныя і вялікакняскія камісары ў чарговы раз спрабавалі разьмежаваць Кіеўскае ваяводзтва Кароны з Мазырскім паветам Вялікага Княства Літоўскага[6]. Належалі добры да ВКЛ.

У копіі мэтрычных кніг XVIII ст. Астраглядаўскага касцёлу трапіў запіс ад 26 ліпеня 1640 году, паводле якога presbiter choynicensis Лука Чачотка (Чачот) ахрысьціў у Загальлі Якуба Панталеона, сына харунжага пяцігорскага Рэмігіяна і Петранэлі з Бахановічаў Маеўскіх; кумамі былі Сымон Міткевіч і Элізабэта Каткоўская, пісар земскі мазырскі Самуэль Аскерка, знакаміты ваяр[7], і панна Марыяна Міткевічаўна[8][c].

Пасьля сьмерці ў 1657 годзе пана Тэадора Міхала Абуховіча, падкаморага мазырскага, вёска Загальле (староства) перададзена пану Аляксандру Гілярыю Палубінскаму, пісару польнаму ВКЛ[9]. У 1668 годзе старостам загальскім стаў вызвалены з палону казацкі палкоўнік Іван Нячай (Грузевіч), саступіўшы Бабруйскае староства А. Палубінскаму[10]

У канцы XVII — другой палове XVIII ст. старостамі былі: князь Канстанцін Ян Шуйскі (1690), яго старэйшы сын князь Дамінік Ян (відавочна, з-за недаросласьці брата, 1701), малодшы сын князь Апалоніуш Аляксандар (1710), праўнук князь Адам (пасля 1763)[11].

Расейская імпэрыя

На 1795 год Загальскае староства, у склад якога ўваходзілі вёскі Княжыца, Хвойнае, Небытаў, Казялужжа з фальваркам, Судкоў, Шацкоў, Запаташна, мястэчка і двор Загальле, вёскі Гноеў і Клевы, належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але было ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[12].

У кастрычніку 1803 года ўніяцкі сьвятар Марцініян Краткоўскі, капэлян у панскім двары[d] Загальле, абмінуўшы настаяцеля, асьвяціў шлюб праваслаўных жыхароў Слабодкі Княжычы 22-гадовага Іосіфа, сына ўдавы Агафіі Осіпіхі, з 12-гадовай дзяўчынай Еўдакіяй, дачкой Усьціна Шырына, прыхаджанаў Загальскай Траецкай царквы[13]. Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 году, дыспанэнтам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[14]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належаў і двор Загальле, была ўтворана воласьць[e] з управай, згаданая ў 1848 годзе.[15]. Імаверна, тады двор і быў скасаваны. На 1850 год у слабадзе, паўсталай на землях двара Загальле[f], — 5 двароў, 35 жыхароў[16]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 51 жыхар Загальскай слабады абодвух полаў быў прыхаджанінам Загальскай Сьвята-Траецкай царквы[17].

У парэформавы пэрыяд паселішча адміністрацыйна належала да Хвойніцкай воласьці. Паводле кліравой ведамасьці Загальскай царквы 1869 году, за 1 вярсту ў 9 і 3/4 двара[g] вёскі Загальская Слабада жылі 39 мужчын і 47 жанчын зь ліку яе прыхаджанаў[18].

Паводле перапісу 1897 года ў паселішчы было 23 двары, 135 жыхароў[16]. На 1909 год у Слабодцы Загальскай налічвалася 23 двары з 165 жыхарамі[19].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямецкая імпэрыя перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Загальcкая Слабада ў складзе Хойніцкай воласці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[20].

Thumb
Загальская Слабодка на мапе РККА 1926 г.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Пааводле дакумэнту пад назвай «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Загальскай Слабадзе працавала школа першай ступені (пачатковая) адпаведна з 6 і 25 вучнямі[21].

8 сьнежня 1926 года Загальская Слабада ў складзе Кліўскога сельсавету Хвойніцкай воласьці, пераўтворанай у раён, вярнулі БССР. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 14 жыхароў
  • 2004 год — 7 двароў, 9 жыхароў
  • 2009 год — 7 жыхароў
  • 2019 год — 8 жыхароў
  • 2021 год — 1 двор, 1 жыхар[22]

Заўвагі

Thumb
Герб Сьвяты Юры (Георгі Пераможац) князёў Шуйскіх[h].
  1. Паводле апісаньня К. Нясецкага.
  2. Менавіта так — на правым беразе ракі Віць.
  3. Пэўна, адбылося гэта ў двары Загальле, бо дзе яшчэ магла жыць шляхта?
  4. Да рэформы П. Д. Кісялёва 1840-х гг. казённыя маёнткі ў Беларусі і за часоў Расейскай імпэрыі здаваліся ў арэнду абшарнікам.
  5. Ня варта блытаць з валасьцямі парэформавага часу — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе паветаў.
  6. Гэта азначае, што яшчэ ня ў Хвойніцкай воласьці, як пісаў С. В. Марцэлеў[16], бо тая створаная пасьля адмены прыгону.
  7. Так запісана ў крыніцы. Але, як засьведчыў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе ня ўласна сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.
  8. Фота Анатоля Бензярука. Выява з надмагільля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага р-ну Берасьцейшчыны.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads